Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Віцебскі абласны камітэт БРСМ падвёў вынікі трэцяга працоўнага семестра.
– З кожным годам рух студэнцкіх атрадаў прыцягвае ўсё больш маладых людзей. З запаленымі вачыма яны дзеляцца ўражаннямі пра працоўныя будні, сваім прыкладам паказваюць аднагодкам, што можна спалучаць вучобу і працу, як можна быць карысным для грамадства. Студэнцкія атрады аб'ядноўваюць і выхоўваюць любоў да роднай зямлі, краіны. Гэта вельмі важна, – адзначыў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Сяргей Левковіч.
– Студэнцкія атрады сёння набываюць асаблівы сэнс. Моладзь Віцебскай вобласці заўсёды актыўна ўдзельнічае ў міжнародных, рэспубліканскіх, абласных праектах. Цяпер нашы байцы працуюць на будоўлі патрыятычнага цэнтра ў Брэсце. У свой час – будавалі касмадром, цяпер вярнуліся з будоўлі Байкала-Амурскай магістралі. Удзел у такіх праектах – добрая школа жыцця, дзе хлопцы і дзяўчаты набываюць веды, вопыт. Бо ўсе, хто нешта пабудаваў уласнымі рукамі, той, хто выбраў шлях стваральнай працы, ніколі не будзе разбураць. Байцы студэнцкіх атрадаў – гэта кузня кадраў, гэта наша будучыня, – адзначыў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзем'янаў.
– Трэці працоўны семестр – гэта самы чакаемы час для студзотрыднаўцаў. Па выніках працоўнага семестра ў Віцебскай вобласці знайшло працу больш за 7 тыс. чалавек, якія працавалі ў складзе будаўнічых, сельскагаспадарчых, педагагічных, экалагічных, сервісных, медыцынскіх і вытворчых студэнцкіх атрадаў. Знакавай падзеяй стаў запуск абласной моладзевай будоўлі. Яе аб'ектам стала дарожнае палатно вуліцы Арэхўская. Байцы выконвалі дарожныя работы (укладка бардзюраў, плітак), – адзначыла першы сакратар абласнога камітэта БРСМ Жанна Нарыцына.
Маладзёвае мерапрыемства аб'яднала больш за 1,5 тыс. чалавек – байцоў студэнцкіх атрадаў, камандзіраў і камісараў тэрытарыяльных штабоў, ветэранаў руху і кіраўнікоў арганізацый, якія прымаюць студэнцкія атрады, а таксама прадстаўнікоў абласнога Маладзёжнага парламента і дэлегацыю хлопцаў з Данбаса, якія прыбылі на Віцебшчыну ў межах рэалізацыі гуманітарнага праекта «Дзецям – дзяцінства без вайны!».
Па выніках трэцяга працоўнага семестра адзначылі лепшых камандзіраў, камісараў, тэрытарыяльныя штабы, студэнцкія атрады. Так, сярод узнагароджаных – сервісны студэнцкі атрад «Маланка» імя Героя Савецкага Саюза Аляксея Патрына.
– Гэта летам мы працавалі ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «Лясная казка». Дапамагалі манціраваць святловае абсталяванне, і мне вельмі спатрэбіліся веды па маёй спецыяльнасці «тэхнік-электрамеханік». Дзяўчаты працавалі на кухні, – адзначыў камандзір атрада Павел Трухан. – Для мяне быць у студэнцкім атрадзе – гэта магчымасць паспрабаваць сябе ў тым ці іншым відзе дзейнасці, зразумець, што цікавіць у прафесійным плане.