В Глубоком обсудили вопросы строительства инфраструктуры и жилья

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

У Глыбоцкім раёнвыканкаме прайшло выязное пасяджэнне Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Асноўным пытаннем парадку дня стала абмеркаванне праблем будаўніцтва інфраструктуры і жылля ў населеных пунктах з колькасцю насельніцтва менш за 20 тысяч чалавек.

Адкрываючы пасяджэнне Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава адзначыла:

- Моцныя рэгіёны - моцная краіна. Менавіта гэтым шляхам мы і будзем рухацца. На жаль, магчымасці сельскіх рэгіёнаў і малых гарадоў задзейнічаны не ў поўнай меры. Наша задача — калектыўнымі намаганнямі распрацаваць падыходы і вызначыць ключавыя напрамкі для увасаблення ў жыццё гэтай стратэгіі.

З дакладам пра будаўніцтва жылля ў Віцебскай вобласці ў 2024 годзе выступіў старшыня аблвыканкама Аляксандр Субота:

- У мінулым годзе ў вобласці было пабудавана 538 кватэр для шматдзетных сем'яў, 1339 арэндных, больш за 20 кватэр для забеспячэння дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Падобная тэндэнцыя захоўваецца і ў бягучым годзе. Саветам Міністраў пастаўлена задача ўвесці ў эксплуатацыю жылля на 20% больш, чым у мінулых гадах, забяспечыць жыллём 480 шматдзетных сем'яў.

На пасяджэнні выступілі міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч пра праблемныя пытанні будаўніцтва жылля і аб'ектаў інфраструктуры ў сельскіх населеных пунктах і мерах па іх вырашэнні, міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючанка пра арэнднае жыллё як механізм замацавання работнікаў сацыяльнай сферы, старшыня Глыбоцкага раёнвыканкама Аляксандр Шубскі пра ўплыў будаўніцтва аб'ектаў інфраструктуры на развіццё горада.

Міністр архітэктуры Руслан Пархамовіч:

- Найбольшая колькасць сельскіх населеных пунктаў у Віцебскай вобласці. За апошнія 5 гадоў колькасць насельніцтва зменшылася на 8,5%. Сярод мераў па замацаванні кадраў прапануе вярнуцца да сістэмы ведамаснага жылля з правам выкупу работнікам пры пэўным стажы, льготное крэдытаванне на 90%, а для пэўнай катэгорыі і на 100% кошту квадратнага метра, пашырэнне дзяржаўнай падтрымкі будаўніцтва жылля ў вёсцы.

Старшыня Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Леанід Заяц знаёміў прысутных з праектам Плана работы па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савете Рэспублікі на 2025 год і стварэнні рабочай групы па падрыхтоўцы чарговага пасяджэння Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання.

Наталля Качанава ўручыла Подзяку Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь старшыні назіральнай рады вытворча-будаўнічага ЗАТ «ТРЭСТ ПРОМСТРОЙ» Валерыю Мазоўку.

vitebsk-region.gov.by

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт