В рамках «Марафона единства» в Витебске пройдет интерактивная выставка «Подвиги и судьбы партизан в документах»

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Інтэрактыўную выстаўку «Подзвігі і лёсы партызан у дакументах» прэзентуюць віцебчанам у межах «Маратона адзінства» выдавецкі дом «Беларусь сёння» і Нацыянальны архіў краіны.

Яна заснавана на матэрыялах унікальнага інтэрнэт-праекта «Партызаны Беларусі» і дазволіць наведвальнікам азнаёміцца з архіўнымі дакументамі, ўзнагароднымі лістамі, апісаннем баёў і бітваў, даведацца новыя факты пра партызанскі рух. У пошукавай базе даных можна будзе знайсці звесткі пра родных і землякоў. А таксама проста прыглядзецца ў твары, зафіксаваныя на рэдкіх фатаграфіях таго героічнага часу.

Жыхароў і гасцей Віцебска запрашаюць у Мастацкі музей, дзе экспазіцыя будзе працаваць 29-30 лістапада з 10.00 да 18.00.

vitebsk-region.gov.by

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт