Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
У Віцебскім аблвыканкаме адбываецца пасяджэнне, на якім разглядаюцца пытанні аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны, эфектыўнасці прымаемых зацікаўленымі ведамствамі мер па барацьбе з злачыннасцю ў сферы незаконнага абароту наркатычных сродкаў і прафілактыцы іх распаўсюджвання на тэрыторыі вобласці, а таксама рэалізацыі рашэння аб дадатковых мерах па кадравым забеспячэнні дзяржаўных арганізацый.
Удзел прымаюць старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сергеенка і намеснік Генеральнага пракурора Беларусі Сяргей Хмарук.
"Безумоўнае выкананне Дырэктывы №1 павінна быць адным з ключавых прыерытэтаў для кожнага кіраўніка любой арганізацыі. Усе планёркі і пасяджэнні павінны пачынацца з пытанняў захавання жыцця і здароўя. Ад граматнай, адказнай, эфектыўнай работы ў гэтым напрамку залежыць бяспека і здароўе людзей. Будзе дысцыпліна на месцах — будзе вынік", - адзначыў старшыня аблвыканкама Аляксандр Суботаў.