Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Урачысты рытуал прайшоў на плошчы Перамогі з шматлікім удзелам родных і блізкіх навапрызначаных дэсантнікаў.
Звяртаючыся да ваеннаслужачых і бацькоў, старшыня аблвыканкама Аляксандр Суботаў віншаваў з адной з найважнейшых у жыцці кожнага мужчыны падзей.
– Сёння гвардзейцы працягваюць багатыя традыцыі, геройскае мінулае сваіх папярэднікаў. Мы ведаем шмат прыкладаў сумленнага выканання ваеннага абавязку. Гісторыя сведчыць пра мужнасць, геройства, патрыятызм дэсантнікаў, іх вернасць Радзіме, высокі прафесіяналізм, і няма сумневаў у тым, што новае папаўненне салдат унесе свой уклад у забеспячэнне ваеннай бяспекі нашай краіны, – падкрэсліў Аляксандр Суботаў.
З прыняццем прысягі хлопцаў віншаваў намеснік камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл палкоўнік Аляксей Елфімаў:
– Вы заўсёды будзеце знаходзіцца на вастрыі наступлення, выконваць задачы, якія не могуць выканаць іншыя войскі і ваенныя фарміраванні. У Радзімы няма лепшых салдат, чым вы, – канстатаваў Аляксей Елфімаў і пажадаў бацькам цярпення – сыны хутка вярнуцца дадому.
Старшыня абласной арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Валерыян Мацкевіч адзначыў, што хлопцам выпала вялікі гонар служыць у слаўным злучэнні, якое праявіла сябе ў гады Вялікай Айчыннай вайны, інтэрнацыянальнай дапамозе Афганістану, брыгада і сёння лічыцца лепшай у Узброеных Сілах.
– Вам трэба вывучыць дэсантнае мастацтва перамагаць, каб даць адпор любому агрэсару, які нападзе на Рэспубліку Беларусь, – заключыў ветэран злучэння.
Ад імя бацькоў выступіла Альга Камовіч, якая назвала гэтую падзею для сябе і сына святочным і хвалюючым днём.
– Я ганаруся тым, што мой сын дэсантнік. Я ўдзячная афіцэрам, якія дапамаглі маёму сыну хутчэй прывыкнуць да складаных правіл армейскага жыцця, асвоіць асновы баявой падрыхтоўкі і бачу, як ён дарос за гэты месяц, – сказала Альга Камовіч і звярнулася да ўсіх ваеннаслужачых: – Знаходзячыся ў армейскім строі, заўсёды памятайце, што мы вас любім і чакаем дома.
Гучаў Дзяржаўны гімн Беларусі, ваеннаслужачыя прайшлі ўрачыстым маршам каля помніка воінам-вызваліцелям. Пасля здачы зброі іх чакала першае адпущэнне і сустрэча з бацькамі.