Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
У склад камісіі ўвайшлі 13 чалавек. Гэта прадстаўнікі палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў і грамадзян, вылучаных шляхам падачы заявы.
Адказнасць за гэтае рашэнне, за здольнасць камісіі забяспечыць правядзенне выбарчай кампаніі, будзе ляжаць на нас з вамі, членах выканкама і прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў. Падкрэсліваю, што ў 2024 годзе ў Беларусі рэалізавана якасная мадэрнізацыя палітычнай сістэмы. 25 лютага прайшоў першы ў гісторыі адзіны дзень галасавання, на якім беларусы абралі дэпутатаў усіх узроўняў, таксама ў мінулым годзе былі абраныя члены Савета Рэспублікі і дэлегаты Усебеларускага народнага сходу. Гэтыя выбары прайшлі на высокім арганізацыйным узроўні. Таму настроіў усіх вас на такую ж эфектыўную работу ў надыходзячай прэзідэнцкай кампаніі, — падкрэсліў старшыня аблвыканкама Аляксандр Суботын.