Многофункциональную спортивную площадку открыли в Домжерицах Лепельского района

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

На тэрыторыі базавой школы ў Дамжэрыцах Лепельскага раёна адкрылі шматфункцыянальную спартыўную пляцоўку.

Па словах старшыні Лепельскага раённага выканаўчага камітэта Міхаіла Кісялевіча, даступнасць спартыўнага аб'екта дапаможа сфарміраваць у мясцовых жыхароў самадысцыпліну і настойлівасць у дасягненні мэт. Новая пляцоўка пабудавана на месцы старога школьнага стадыёна пры падтрымцы Упраўлення справамі Прэзідэнта. Гэта мерапрыемства прымеркавана да 100-годдзя стварэння Бярэзінскага біясфернага запаведніка, у цэнтры якога знаходзяцца Дамжэрыцы, уключаныя ў рэспубліканскі праект «Вёска будучыні».

Шматфункцыянальны комплекс прызначаны для заняткаў воркаўтам, цяжкай атлетыкай, гімнастыкай і іншымі відамі спорту. Ёсць таксама баскетбольная, валейбольная, футбольная пляцоўкі, зона для людзей з дадатковымі патрэбамі.

Па матэрыялах газеты «Лепельскі край». Фота «Лепельскі край».

vitebsk-region.gov.by

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт