Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
У мінулую суботу ў Магілёве адбыўся адкрыты чэмпіянат Беларусі па марафоне. У жаночых спаборніцтвах перамагла Марына Даменцевіч з Віцебска (з вынікам 2:38.39), паведамляе сайт Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.
У мужчынскай частцы праграмы адразу два прадстаўнікі Віцебскай вобласці трапілі ў пяцёрку лепшых: Аляксандр Васілевіч фінішаваў чацвёртым, Сяргей Міхалкін – пятай. А перамог мінчук Аляксандр Прёмаў. Да слова, ён і Марына Даменцевіч у мінулым годзе таксама выйгралі гэтыя спаборніцтвы.
У камандным заліку на адкрытым чэмпіянаце Беларусі па марафоне бегуны Віцебскай вобласці занялі другое месца.