Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Гэтае свята адзначаюць нашы навукоўцы, канструктары, інжынеры і рабочыя, якія працуюць на прадпрыемствах краіны, выпускаюць якасную, канкурэнтаздольную прадукцыю, запатрабаваную на ўнутраным і знешнім рынках.
Машынабудаванне з'яўляецца адным са стратэгічна важных сектараў айчыннай эканомікі, асноўным рухавіком росту прамысловай вытворчасці.
Яскравыя прыклады прадпрыемстваў гэтай галіны ёсць і на Віцебшчыне. Гэта Аршанскі інструментальны завод, станкавы завод «Чырвоны барца», Віцебскі завод электравымяральных прыбораў, Віцебскі завод трактарных запасных частак, «Віцязь», «Вітстройтэхмаш», «Амкадор-КЭЗ», «Эвістар» і іншыя, прадукцыя якіх вядомая далёка за межамі рэспублікі.
Дазвольце сёння ў прафесійнае свята – Дзень машынабудаўніка – выказаць словы падзякі і павагі ўсім супрацоўнікам гэтай галіны за вашу годную, старанную працу і пажадаць у вашай нялёгкай справе новых ідэй, высокіх дасягненняў, непарыўнага руху наперад, натхнення і поспеху!
З павагай Аляксандр Суботаў, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта,
Дзмітрый Дзем'янаў, старшыня Віцебскага абласнага Савета дэпутатаў.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by