Делегация Псковской области ознакомилась с объектами здравоохранения в Оршанском районе

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Дэлегацыя Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі на чале з першым намеснікам губернатара Верай Ямелёнавай у межах візіту ў Віцебскую вобласць наведвае Аршанскі раён. Увага – аб'ектам аховы здароўя.

Першай кропкай маршруту стаў Віцебскі абласны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны «Юрцава». Тут госці з Расіі азнаёміліся з умовамі знаходжання пацыентаў, узроўнем медыцынскага абслугоўвання, матэрыяльнай базай, метадыкамі, якія прымяняюцца для аднаўлення пацыентаў пасля захворванняў і траўм. Члены дэлегацыі наведалі фізіятэрапеўтычнае, тэрапеўтычнае, рэабілітацыйнае аддзяленні, герыятрычны цэнтр.

На базе шматпрафільнай паліклінікі № 6 УЗ «АЦП» абмеркавалі развіццё амбулаторна-паліклінічнага звяна.

– Мы прыехалі з праграмай вывучэння вопыту работы сістэмы аховы здароўя Віцебскай вобласці. У прыватнасці, у Аршэ нас зацікавіў такі новы аб'ект, як гэтая паліклініка: як яна будавалася, як тут усё арганізавана, якім чынам ажыццяўляецца прыём пацыентаў, – адзначыла Вера Ямелёнава. – Паколькі і ў Расіі, і ў Беларусі важна знайсці новыя спосабы забеспячэння насельніцтва высока якаснай даступнай медыцынскай дапамогай на першым узроўні. Мы вывучым вопыт беларускіх калег і будзем выкарыстоўваць яго ў сваёй практыцы. Таксама гатовыя дзяліцца нашымі новымі тэхналогіямі. Ёсць намера ўкараняць сумесныя праекты. Паколькі вопыт правядзення сумесных аперацый, практычных заняткаў ужо выкарыстоўваецца, яго трэба пашыраць, працягваць з новымі ведамі і сіламі.

У сваю чаргу намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў адзначыў, што такія сустрэчы садзейнічаюць умацаванню міжрэгіянальных сувязей і развіццю супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя. Ён таксама падкрэсліў, што сумесныя праекты з'яўляюцца важным крокам на шляху да далейшага паляпшэння якасці медыцынскіх паслуг.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт