Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
23-гадовы грамадзянін Латвійскай Рэспублікі мераваўся ўвезці ў Беларусь 1,06 грама ампфетаміну. Ён схаваў небяспечны псіхатроп пад чэхлам мабільнага тэлефона.
Грамадзянін уязджаў у нашу краіну на аўтамабілі Cadillac SRX праз пункт пропуску «Грыгароўшчына». Службовая сабака таможні імгненна паказала на магчымае перамяшчэнне дадзеным чалавекам забароненых рэчываў. Грамадзянін гэты факт спачатку адмаўляў.
Пасля агляду асабістых рэчаў грамадзяніна віцебскія супрацоўнікі таможні і выявілі ампфетамін. І толькі тады малады чалавек растлумачыў, што небяспечны псіхатроп ён ужывае для таго, каб не заснуць за рулём.
Праведзена экспертыза, у межах якой пацверджаны і той факт, што 1,06 грама – гэта буйны памер для дадзенага віду псіхатропу.
Грамадзянін затрыманы. У дачыненні да яго Віцебскай таможняй узбуджана крымінальная справа ў адпаведнасці з часткай 2 артыкула 328-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Таможня хутка паведаміла МЗС Латвіі і родзічам грамадзяніна пра яго затрыманне. Нягледзячы на гэта, латышская старона здзяйсняе правакацыі, абвяшчаючы праз СМІ пра знікненне дадзенага чалавека ў Беларусі з-за незаконных дзеянняў беларускіх спецыяльных службаў.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by