Витебский областной исполнительный комитет объявляет ежегодный областной конкурс на получение премий Витебского областного комитета среди молодых ученых

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Аб’яўляецца аб правядзенні штогадовага абласнога конкурсу на атрыманне прэмій Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта сярод маладых вучоных.

Штогадовы абласны конкурс сярод маладых вучоных праводзіцца ў мэтах стымулявання навукова-даследчай дзейнасці маладых вучоных, якія займаюцца перспектыўнымі навуковымі даследаваннямі ў арганізацыях Віцебскай вобласці.

Конкурс праводзіцца па наступных конкурсных раздзелах:

фундаментальныя даследаванні – 3 прэміі;

прыкладныя даследаванні і распрацоўкі – 4 прэміі, у тым ліку адна прэмія за лепшую распрацоўку па дасягненні вынікаў у эканоміі і беражлівасці.

Прыём заявак на ўдзел у конкурсе ажыццяўляецца да 1 снежня 2024года.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца доктары навук ва ўзросце да 45 гадоў, кандыдаты навук – да 35 гадоў, вучоныя без ступені – да 30 гадоў (на 1 кастрычніка года, у якім ажыццяўляецца вылучэнне кандыдатур), якія маюць не менш за тры навуковыя публікацыі ў часопісах і зборніках навуковых прац па тэме конкурснай работы за апошнія 3 гады, уключаючы год правядзення конкурсу.

Трэбаванні да афармлення конкурсных работ і іншыя правілы выкладзены ў Інструкцыі парадку правядзення штогадовага абласнога конкурсу сярод маладых вучоных, зацверджанай рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 10.11.2022 г. № 605 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2022 г., № 9/119447).

vitebsk-region.gov.by

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт