Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
За 8 месяцаў гэтага года камітэтам па маёмасці Віцебскага аблвыканкама было абвешчана 672 аўкцыёны па продажы некарыстаных аб'ектаў дзяржаўнай уласнасці. Таксама да продажу прапанаваліся пакеты акцый двух прадпрыемстваў — «Аўтамабільная транспартна-экспедыцыйная кампанія горада Віцебска» і «Завод «Этон».
80 аўкцыёнаў аказаліся выніковымі. Гэта дазволіла не толькі задзейнічаць некарыстаную нерухомасць у развіцці рэгіёна, але і папоўніць дзяржаўны бюджэт на 2,221 мільёна рублёў, што больш чым у тры разы перавышае суму мінулага года.
Самым дарагім аб'ектам, прададзеным камітэтам у жніўні, стаў лячэбны корпус скурна-венерычнага дыспансера па вуліцы Максіма Горкага ў Віцебску. За 103 тысячы рублёў яго набыў індывідуальны прадпрымальнік з Мінска. Пасля правядзення рэканструкцыі, тут магчыма размяшчэнне аб'екта грамадскага прызначэння.
На верасень камітэтам прызначана 60 аўкцыёнаў па продажы некарыстаных аб'ектаў дзяржаўнай уласнасці. У тым ліку 30 аб'ектаў прапануюцца да продажу на аўкцыёне за базавую велічыню.
Большасць прапанаваных да продажу аб'ектаў — гэта былыя школы, дзіцячыя садкі, крамы, поштавыя аддзяленні.
Так, сярод новых аб'ектаў Віцебскага рэгіёна, якія могуць зацікавіць пакупнікоў, у верасні будзе выстаўлена на продажу былое паваковае аддзяленне сувязі ў а.г. Ольгава. У будучыні новы ўласнік можа адкрыць тут гандлёвы аб'ект, выкарыстаць як адміністрацыйны будынак або ж выкарыстаць былы паваковы будынак як жылы аднакватэрны дом.»
Крыніца: vitebsk-region.gov.by