Ликвидировать нельзя, сохранить: в Витебске обсудили вопросы неплатежеспособности организаций

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Толькі за першую палову гэтага года 14 арганізацый Віцебскай вобласці, якія раней апынуліся ў складанай эканамічнай сітуацыі, выйшлі на нізкую ступень неплатяздольнасці, яшчэ чатыры паляпшылі фінансовы вынік. На 90 млн руб. удалося павялічыць уласныя абаротныя сродкі 78 арганізацыям камунaльнай уласнасці.

Пра гэта падчас круглага стала па пытаннях прымянення палажэнняў Закона «Аб рэгуляванні неплатяздольнасці» паведаміла намеснік старшыні аблвыканкама Анжэліка Нікіціна. Яна падкрэсліла, што станоўчыя тэндэнцыі ў прадухіленні банкруцтва і ліквідацыі арганізацый наміціліся менавіта дзякуючы дзеянню гэтага заканадаўчага акта.

– Асноўныя мэты названага закона – захаванне бізнесу, стабілізацыя фінансава-эканамічнага стану прадпрыемстваў, захаванне працоўных калектываў, але не ліквідацыя і банкруцтва, – падкрэсліла Анжэліка Нікіціна. – Камісіі па рэгуляванні неплатяздольнасці працуюць пры раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтах і аблвыканкаме, пашыраны іх паўнамоцтвы адносна работы з прадпрыемствамі прыватнай формы ўласнасці незалежна ад штатнай колькасці.

Кансультацыйную і іншую дапамогу камісіі аказваюць прадпрыемствам як дзяржаўнай, так і прыватнай формаў уласнасці. Прычым, як паказвае практыка, апошнія звяртаюцца за ёй часцей. Для санавання прадпрыемстваў выкарыстоўваюцца розныя механізмы: міравыя пагадненні, заключаныя з дапамогай абласнога эканамічнага суда, рэструктурызацыя запазычанасці, унесенне ўкладаў у статутныя фонды. Прымяняюцца таксама фінансавыя меры аздараўлення на ўзроўні прадпрыемства, напрыклад, унутрысістэмнай запазычанасці, што ўплывае на паляпшэнне паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і рост выручкі.

– Актыўна прымяняецца такі механізм, як рэарганізацыя прадпрыемства шляхам перадачы яго акцый больш паспяховаму прадпрыемству, – адзначыла Анжэліка Нікіціна. – Так, у гэтым годзе акцыі ААТ «Сцяг індустрыялізацыі» перададзены РУПТП «Аршанскі лёнкамбінат», у выніку чаго рэструктурызавана запазычанасць, прадпрыемства павялічвае аб'ёмы вытворчасці.

Практiка паўночнага рэгіёна ў сферы рэгулявання неплацежаздольнасці, у тым ліку судовая, прадстаўляе цікавасць для ўсёй рэспублікі. Віцебск як месца правядзення круглага стала абраны не выпадкова: у вобласці працэдуру банкруцтва выкарыстоўваюць дзейсныя даўжнікі; актыўную пазіцыю займаюць дзяржаўныя органы, у тым ліку мясцовага кіравання і самакіравання, у часткі выкарыстання механізмаў рэгулявання неплацежаздольнасці для ўзыскання запазычанасці ў бюджэт. Акрамя таго, у абласным эканамічным судзе разгледжана шмат спраў, на падставе якіх можна рабіць пэўныя высновы, бо менавіта настаў час абагульнення судовай практыкі.

– Нам важна, каб абмяркоўваны закон быў добра адпрацаваны з пункту гледжання юрыдычнай тэхнікі і стылю выкладання, – звярнуў увагу намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Юрый Кабец. – Не менш важна, каб ён працаваў на практыцы, яго разумелі ўсе зацікаўленыя ў правільным вырашэнні спраў гэтай катэгорыі. Для гэтага нам важна пачуць на месцах, якія пытанні ўзнікаюць у дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб.

Да ўдзелу ў круглым стале запрашаліся прадстаўнікі дзяржаўных органаў, ВНУ, суддзяў і антыкрызісных кіраўнікоў. Па выніках мерапрыемства будуць падрыхтаваны матэрыялы для разгляду на Пленуме Вярхоўнага Суда. Яго тэматычнае паседжанне адбудзецца ў канцы года, а вынікам стануць растлумачэнні па ўсіх спрэчных пытаннях прымянення Закона «Аб рэгуляванні неплацежаздольнасці».

Юрый Кабец таксама правёў асабісты прыём грамадзян у Віцебску і сустрэўся з калектывам ААТ «Віцебскія дываны».

vitebsk-region.gov.by

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт