Обмолот зерновых и зернобобовых культур в Витебской области провели на 41,1 % площадей

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Па дадзеных аблсельгашпрада, на сённяшні дзень убрана 120 тыс. га, намалочана 293,3 тыс. т пры ўраджайнасці 24,4 ц/га, найлепшы паказчык у Віцебскім – 35,2 ц/га і Аршанскім (35 ц/га) раёнах.

Азімовы рапс убран на 29,4 тыс. га (86,5 %), атрымана 41,9 тыс. т насення, ураджайнасць – 14,2 ц/га. Таксама камбайнам засталося абмалотаць лічаныя гектары насеннікаў ранніх збожжавых трав (усяго было 4498 га).

Лён выцябраны амаль на 6,3 тыс. га (55,5 %).

Апрацавана 20,3 тыс. га глебы пад пасев азімовага рапсу на ўраджай 2025 года. Усяго гэтая культура будзе займаць 60 тыс. га.

Працягваецца загатоўка кармаў другім укосам. Шматгадовыя травы скашаны на 94,6 тыс. га (59,9 %), на ўмоўную галаву жывёлы загатова 13,02 ц к. ед. (на аналагічную дату 2023 года прыходзілася 8,38 ц к. ед.).

vitebsk-region.gov.by

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт