Руководство Витебской области поздравляет работников и ветеранов органов и подразделений по чрезвычайным ситуациям с Днем пожарной службы!

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе работнікаў і ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях з Днём пажарнай службы!

Ваша праца патрабуе ад чалавека асаблівых якасцей – найвышэйшай кампетэнтнасці, выключнай зборнасці і асабістай мужнасці. Па першым закліку пажарныя заўсёды прыходзяць на дапамогу і, не шкадуючы ўласных жыццяў, уступаюць у супрацьстаянне з агняной стыхіяй.

Такое самаахвярнае служэнне і пачуццё ўдзелу ў чужой бядзе прынеслі вам вялікі грамадскі аўтарытэт і шчырую падзяку людзей.

Смеласць, доблесць, адвага — для пажарных гэта не проста словы, гэта якасці, без якіх немагчыма абыйсціся нават сёння – пры самым высокім узроўні тэхнічнага забеспячэння.

Шчырыя словы падзякі за службу выказваем ветэранам!

Жадаем вам, паважаныя работнікі пажарнай службы, здароўя, поспехаў, шчасця і дабрабыту ў сем'ях!

vitebsk-region.gov.by
Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт