Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Новы трактар – падарунак ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі – сёння перадалі Лепельскаму аграрна-тэхнічнаму каледжу. У цырымоніі прымае ўдзел старшыня аблвыканкама Аляксандр Суботын.
– Гэта год багаты на значныя і важныя даты, напоўнены прыемнымі падзеямі і момантамі. І перададзеная новая тэхніка для каледжу – патрэбны падарунак. На трактары вучні будуць працаваць у полі, удзельнічаць у бітве за ўраджай, куваць аграрную славу нашага рэгіёна, – падкрэсліў Аляксандр Суботын. – Дзякуй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Мы будзем выкарыстоўваць трактар на сто працэнтаў не толькі ў палях, але і ў вучэбным працэсе.
Старшыня ФПБ Юрый Сенька адзначыў, што з Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжу выпусцілася шмат спецыялістаў, якія прослаўляюць краіну, і ўручыў ключы ад трактара дырэктару каледжа Алегам Лебедзю.
Нагадаем, што на Мінскім трактарным заводзе прадстаўнікі самай масавай грамадскай арганізацыі на чале са старшынёй Юрыем Сенькам прынялі ўдзел у незвычайнай акцыі па зборцы трактара «Беларус». На карпус энерганасычанай тэхнікі нанесены спецыяльны надпіс: «120 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі».
Гэты падарунак адкрые новыя магчымасці і палепшыць якасць падрыхтоўкі спецыялістаў сельскай гаспадаркі.
– За 50 гадоў наш каледж выпусціў больш за 19 тыс. спецыялістаў як сярэдняй ланкі, так і прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Тут навучаюцца самыя запатрабаваныя рабочыя кадры, якія ідуць у сельскагаспадарчыя, дарожныя, лясозагатоўчыя прадпрыемствы, не чакаючы размеркавання, – адзначыў старшыня Лепельскага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Кісялёвіч. – Новы трактар не толькі папоўніў матэрыяльна-тэхнічную базу каледжа, ён будзе задзейнічаны пры вытворчасці сельгаспрадукцыі ў палях Лепельскага раёна. Дзякуй за каштоўны падарунак!
Почесныя госці азнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай каледжа. Таксама прафсаюзны актыв наведае Лепельскі раённы аграсэрвіс і ўручыць узнагароды супрацоўнікам, якія задзейнічаны ў зборы ўраджаю.