Комбайнер из Поставского района Геннадий Анкудович первым в Витебской области намолотил тысячу тонн зерна

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Камбайнер ААТ «Навасёлкі-Лучай» Пастаўскага раёна Генадзь Анкудовіч першым на Віцебшчыне намалочыў тысячу тон збожжа. З поспехам яго віншавалі старшыня аблвыканкама Аляксандр Суботаў, старшыня райвыканкама Сяргей Чапік, старшыня абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Дзіканава, старшыні раённага аб'яднання прафсаюзаў і райкама прафсаюза работнікаў АПК Іна Далецкая і Васіль Кацковіч, дырэктар ААТ Юрый Шымчык. Кіраўнікі вобласці і раёна пажадалі перадавіку-механізатару новых працоўных дасягненняў і, вядома ж, цікавіліся, як яму ўдаецца дасягаць такога высокага намолоту. Бо ўсе дзясяць яго таварышаў – таксама вопытныя камбайнеры, і, напэўна, пераўзысці іх нелегка.

– Тэхніка добрая, ураджайнасць таксама, астатняе залежыць ад уласнага ўмення арганізаваць сваю працу, – адзначыў Генадзь Анкудовіч.

Генадзь Анкудовіч не карэнны пастаўчанін. У раён пераехаў гадоў пяць таму. Запрацаваў у перадавай гаспадарцы ААТ «Навасёлкі-Лучай» і з першага дня паказаў, што ў калектыў уліўся прафесіянал. На які б учэсток яго ні пасылалі, усюды выконваў работу на выдатна. Ня дзіўна, што ў мінулым годзе яму даверылі найноўшую марку камбайна КЗС-2124. Такіх машын, насычаных электронікай і абсталяваных 9-метровай жаткай, у рэспубліцы пакуль нямнога.

У першы год працы на гэтай машыне Генадзь паказаў высокі вынік – стаў другім у вобласці сярод тысячнікаў па намолоте збожжа і першым двухтысячнікам. А ў гэтым годзе першым намалочыў тысячу тон збожжа. Збіраў азімы ячмень, азімы рапс, зараз абмалочвае палі азімай пшаніцы. У сярэднім па гаспадарцы гэтая культура станам на 22 ліпеня дала амаль па 33 цэнтнеры збожжа з гектара. Але поле, дзе віншавалі камбайнера з высокім намолотам, таксама парадавала земляроба. На гэтым 50-гектарным учэстку азімая пшаніца дала ў сярэднім па 40 цэнтнераў. Так ніва падзякавала аграрыю за клопат пра сябе і вырошчваемыя культуры.

Пякідныя ўмовы гэтай вясны сапсавалі настрой хлебаробам. Многія палі на Пастаўшчыне стаялі залітыя вадой, і была пагроза загіну раслін. Таму ўраджайнасць на іх у 40 цэнтнераў радуе земляробаў. Тыя, што не пацярпелі ад перавільгатнення, абяцаюць даць больш высокі ўраджай.

vitebsk-region.gov.by