Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
На тэрыторыі культурна-спартыўнага комплексу Летняга амфітэатра пачаўся мантаж канструкцый і павільёнаў для выстаўковай экспазіцыі да XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
Адкрытая пляцоўка каля галоўнай фестывальнай сцены агульнай плошчай больш за 5 тыс. кв. м стане асноўным месцам правядзення маштабных выстаўковых мерапрыемстваў.
Тут размясцяцца выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі рэгіёнаў Беларусі і Расіі, «Інтэлектуальная Беларусь» з прадстаўленнем дасягненняў айчыннай навукі.
Для ўдзельнікаў экспазіцый прадугледжаны індывідуальныя варыянты размяшчэння і прадстаўлення прадукцыі, сярод якіх: вулічныя стэнды, лакацыйныя месцы ў спецыялізаваным шатры.
У прыватнасці, у выставе дасягненняў народнай гаспадаркі рэгіёнаў ужо заяўлена больш за 90 суб'ектаў з двух краін. Тут таксама прэзентуюць калектыўныя стэнды міністэрстваў і ведамстваў Беларусі, СЭЗ «Віцебск».
Фота Сафіі БОРЫСЕНКА.