Эстетика и комфорт: Бабиничский дом-интернат демонстрирует новые подходы к обслуживанию проживающих

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Бабініцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для літніх людзей і інвалідаў не выпадкова стаў базай правядзення абласнога навучальнага семінара для кіраўнікоў аналагічных сацыяльных устаноў. Ужо другі год запар ён трымае пальму першынства ў рэспубліцы сярод 92 дамоў-інтэрнатаў. Дзе, як не тут, калегам вучыцца стварэнню дружалюбнага асяроддзя? Гэта неабходна, каб забяспечыць персаналізацыю, выкарыстанне альтэрнатыўнай і дадатковай камунікацыі сярод жыхароў.

– Ужо ў ліпені ўступяць у сілу змены ў заканадаўстве па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання, – нагадала намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Вера Астапенка. – У прыватнасці, дамы-інтэрнаты будуць перайменаваны ў сацыяльныя пансіянаты. Гэта абумоўлена тым, што лад жыцця ў дамах-інтэрнатах у апошнія гады моцна змяніўся, умовы пражывання наблізіліся да хатніх і санаторных. Пашырыліся функцыі ўстаноў, у іх работу шырока ўкараняюцца новыя напрамкі і тэхналогіі: прафілактыка дэменцыі, рэабілітацыя, абілітацыя, сацыяльная перадышка для сямей.

Сапраўды, у сучасных дамах-інтэрнатах забяспечваюцца годныя ўмовы пражывання, поўнае харчаванне, кругласутачны догляд, медыцынская дапамога, даступнае асяроддзе, адпачынак. Выпрацаваны механізмы вырашэння ўсіх пытанняў жыццядзейнасці і побыту. Настаў час выходзіць на новы ўзровень якасці знаходжання жыхароў у сацыяльных установах.

Думка, чырвонай ніткай якая праходзіла на абласным семінары, заключалася ў тым, каб у аснову арганізацыі жыццёвай прасторы падопчных будучых сацыяльных пансіянатаў былі пакладзены эстэтыка і якасць абслугоўвання: прадметы вакол іх, захоўваючы сваю функцыянальнасць, павінны быць прыгожымі і сучаснымі.

Як гэта можа выглядаць, прадэманстравалі ў Бабініцкім доме-інтэрнаце. На кожным з паверхаў, дзе пражываюць падвядомчыя, пануе ідэальны парадак і чысціня, адсутнічае візуальны шум. Асабістыя рэчы і гігіенічныя прыналежнасці захоўваюцца ў індывідуальных шафах. Увесь тэкстыль падобраны ў адзінай колеравай гамае, да слова, пасцельная бялізна, штори і покрывала сшыты ў мясцовай шыўцыйнай майстэрні. У інтэр'еры пакояў і холлаў ролю яркіх плям адыгрываюць кветкавыя кампазіцыі з фоамірана і ізолону, вырабленыя на занятках па трудатэрапіі. Кожны куток арганізаваны як прастора для рэлаксу або практыкаванняў па падтрыманні кагнітыўных здольнасцей. Так, на сталецах у холлах замацаваны аплікатары Кузняцова, з даступных матэрыялаў зроблены простыя трэнажоры для ног. А чаго варта СПА-капсула, пілінг рыбкамі і лаўдж-зона! Асабліва моцна госцяў уражыў экалагічны паверх, дзе ў інтэр'еры выкарыстаны натуральныя матэрыялы.

Дом-інтэрнат з прылеглай тэрыторыяй – гэта цэлы комплекс, дзе ёсць месца для заняткаў фізкультурай, бібліятэка, кіназалы, фітабар... І без ніякай казёншчыны! Дом, у якім пражываюць больш за 400 чалавек з шматлікімі псіханевралагічнымі парушэннямі, нагадвае добры санаторый. Такую атмасферу стварылі і удасканальваюць супрацоўнікі.

Дырэктар дома-інтэрната Святлана Чэпік расказала, як калектыў рэалізоўвае ідэі і канцэпцыі па ўвядзенні ў асяроддзе пражывання прыгажосці і ўтульнасці. Важную ролю ў гэтым адыгрываюць сродкі, атрыманыя ад продажу вырабаў, зробленых у працоўных майстэрнях, падтрымка спонсараў і дабрачынныя акцыі, а галоўнае – дапамога дзяржавы.

Па выніках навучальнага семінара кожны дом-інтэрнат распрацоўвае ўнутраны план мерапрыемстваў. Іх мэта – звярнуць увагу на эстэтычную складовую і якасць аказання паслуг у кожным будучым сацыяльным пансіянаце.

vitebsk-region.gov.by
Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт