Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
У працы пасяджэння, якое праводзіцца ў рэжыме відэаканферэнцсувязі, прынялі ўдзел старшыня аблвыканкама Аляксандр Суботін, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дэмідоў, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Сяргей Леўковіч, старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзіслаў Татарыновіч і іншыя.
– За I квартал бягучага года вобласць паказала станоўчую дынаміку па ўсіх паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця, – адзначыў Аляксандр Суботін. – Выконваюцца ўсе цэлявыя паказчыкі, у тым ліку валовы рэгіянальны прадукт (104,3 % да студзеня – сакавіка 2023 г., заданне – 102,3 %), інвестыцыі ў асноўны капітал (116,9 %, заданне – 101,1 %), паступленні даходаў бюджэту вобласці (123,7 %, заданне – 108 %), заработная плата (118,7 % да студзеня – лютага, заданне – 111,3 %). Паводле ацэнак, выдаткі на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі па камунальных арганізацыях знізяцца на 0,5 %, што адпавядае заданню. Выканана квартальнае заданне па будаўніцтве жылля, у тым ліку з дзяржаўнай падтрымкай.
Па папярэдніх даных, за студзень – сакавік з 17 паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця (для гарадоў – 16) 14 раёнаў (60,9 %) забяспечаць 70 і больш працэнтаў выканання паказчыкаў, устаноўленых распараджэннямі старшыні аблвыканкама, – адзначыў Аляксандр Суботін. – Разам з тым аналіз паказвае, што да студзеня – чэрвеня бягучага года тэмпы сацыяльна-эканамічнага развіцця раёнаў запаволяцца. Пазіцыі губляюць Наваполацк, Глыбоцкі, Дуброўскі, Полацкі раёны. Гэта адбіваецца на абласных паказчыках.
Валовы рэгіянальны прадукт вобласці за I паўгоддзе разлічваецца на ўзроўні 103 % (заданне – 103 %). Зніжэнне ў параўнанні са студзенем – сакавіком бягучага года складае 1,3 працэнтнага пункта. Аналагічная сітуацыя з інвестыцыямі – зніжэнне на 10,9 працэнтнага пункта да I кварталу, з паступленнямі даходаў бюджэту – на 2,3 працэнтнага пункта, паказчыкамі прамысловасці і сельскай гаспадаркі (на 2,8 % і 1,4 % адпаведна), а таксама гандлю і транспарту. Гэта сведчыць пра тое, што не дапрацоўваюць і раёны, і абласныя арганізацыі, застаюцца нязадзейчанымі наяўныя рэзервы.
– Пры такой дынаміцы з якімі вынікамі работы мы выйдзем да канца года? – запытаў Аляксандр Субботін і надаў слова для дакладу старшыні камітэта эканомікі аблвыканкама Вераніцы Забалуевай, прапанаваўшы прааналізаваць, што перашкаджае захоўваць і павялічваць тэмпы, а таксама заслухаць па кожнай канкрэтнай сітуацыі прадстаўнікоў адстаючых рэгіёнаў.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by