Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Суботын, старшыня абласнага Савета дэпутатаў Дзмітрый Дземідаў і старшыня гарвыканкама Генадзь Сабініч пасля таго, як папрацавалі на суботніку, наведалі найбольш значныя будаўнічыя аб'екты горада.
У ліку першых – пляцоўка будаўніцтва хірургічнага корпуса Віцебскай абласной бальніцы. Гэты праект, хоць і не ў ліку заяўленых да Форуму рэгіёнаў, але з'яўляецца самым маштабным і сацыяльна значным для паўночнага рэгіёна Беларусі.
Рабочая група таксама наведала Віцебскі аэрапорт, ацаніла ход работ па рэканструкцыі плошчы Перамогі, канцэртнай залы «Віцебск», Летага амфітэатра і гатэля «Віцебск».
Аляксандр Суботын, расказваючы пра ступень гатоўнасці гатэля, адзначыў, што ўсе работы праводзяцца паводле тэрмінаў, якія ўлады вобласці і горада раней намечалі.
- Успяваем, але працэс ідзе паскорана. Па планах, аб'ект павінны былі завяршыць за паўтара года, а мы хочам уцягнуцца за 6-7 месяцаў. Таму і людзей прыцягваем больш, і работу арганізавалі ў некалькі змен.
Старшыня аблвыканкама падкрэсліў, што цяпер у Віцебску шмат будаўнічых аб'ектаў. Кожны з іх патрабуе ўвагі і вырашэння дадатковых пытанняў, якія не былі ўлічаны ні пры праектаванні, ні непасрэдна пры пачатку работ. Але нават нягледзячы на некаторыя моманты, кіраўнік вобласці упэўнены, што да Форуму рэгіёнаў Віцебск будзе падрыхтаваны ў поўнай меры.
- Форум – гэта свята і грандыёзнае мерапрыемства для нашага выдатнага горада і для Саюзнай дзяржавы. Ён стане зыходнай кропкай для далейшага развіцця і больш інтэнсіўнага прывядзення парадку. Мы абавязкова зробім Віцебск лепшым, прыгажэйшым і камфортнейшым.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by