Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Дзмітрый Вольфавіч, ваенны камісар Віцебскай вобласці:
– Дагавор аб звычайных узброеных сілах у Еўропе пачаў дзейнічаць у 1992 годзе, калі была зусім іншая палітычная абстаноўка. Ён з'яўляўся эфектыўным інструментам кантролю над узбраеннем, праводзілася вялікая работа па ўзаемным інспектаванні і абмене інфармацыяй.
Сёння мы выдатна бачым, што адбываецца каля нашых граніц. Кіраўніцтва Польшчы, краін Балтыі адкрыта прадастаўляе сваю тэрыторыю для Узброеных Сіл ЗША, нядаўна ў Літву прыбыла першая група вайскоўцаў бундэсвера. Па апублікаванай інфармацыі, вакол Беларусі дыслакуецца больш за 30 тыс. вайскоўцаў НАТА. Аказваецца, што прынцыпы, закладзеныя ў дагаворы, не выконваюцца краінамі НАТА. Хаця Беларусь да апошняга моманту выконвала патрабаванні і палажэнні дакумента.
Беларусь – міралюбівая краіна, нікому не пагражае. Разам з тым павінна адекватна рэагаваць на дзеянні Захаду. І зноў жа, гэта прыпыненне дзеяння дагавора, а не выхад з яго.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by