Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
У мінулую суботу ў Брэсце завершыўся адкрыты чэмпіянат Беларусі па плаванні з удзелам наймацнейшых спартсменаў Беларусі і прадстаўнікоў Расіі. Спартсмены Віцебскай вобласці заваявалі 9 медалёў.
Дзве ўзнагароды вышэйшага гатунку нашы землякі выйгралі на дыстанцыі 200 метраў батэрфляем. Сярод жанчын у гэтай спаборніцкай дысцыпліне перамагла Лізавета Акашаева (аб чым мы ўжо паведамлялі). Сярод мужчын выйграў шматразовы рэкардсмен Беларусі Іван Шамшурін (на фота), які паказаў час 2.00.69.
– Вядома, першаму месцу рады, але вынікам не цалкам задаволены, – пракаментаваў для «Віцебскіх веснікаў» сваё выступленне віцяблянін. – Спадзяюся, на бліжэйшых буйных спаборніцтвах мне ўдасца плыць хутчэй. Гэта будзе чэмпіянат Расіі, які пройдзе ў Казані з 14 па 19 красавіка.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by