Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Семінар, прысвечаны правядзенню Канкурсу пілотных ініцыятыв па Мэтах устойлівага развіцця (МУР) у нашай вобласці, быў арганізаваны на базе Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Удзельнікамі конкурсу могуць стаць любыя арганізацыі, зарэгістраваныя і якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь. Іх ініцыятывы павінны адпавядаць хаця б адной з 17 Мэтаў устойлівага развіцця, а таксама адной з чатырох платформаў паскарэння МУР.
— Тыя, хто трапіць у лік пераможцаў конкурсу, змогуць атрымаць фінансаванне на рэалізацыю свайго праекта — да 22 тысяч долараў, — паясніла намеснік старшыні камітэта эканомікі аблвыканкама Елена Борздзіка, якая ўваходзіць у склад Віцебскай рэгіянальнай групы па ўстойлівым развіцці. — Для некаторых буйных прадпрыемстваў, магчыма, і не зусім вялікая сума. Але для грамадскіх арганізацый, устаноў бюджэтнай сферы, лічу, гэта добрая магчымасць фінансаваць свой праект і на аснове яго рэалізацыі прарэкламаваць рэалізацыю Мэтаў устойлівага развіцця ў канкрэтным рэгіёне.
ДАВЕДКА «ВВ». У нашай рэспубліцы вызначаны наступныя платформы паскарэння дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця:
- «зялёны» пераход да інклюзіўнага і ўстойлівага росту;
- арыентацыя на будучыя пакаленні: падлеткі і моладзь;
- лічбавыя трансфармацыі і сацыяльныя іннавацыі;
- гендарная роўнасць у грамадстве.
На семінары, якія прадстаўнікі ПРООН правялі ва ўзаемадзеянні з камітэтам эканомікі аблвыканкама, былі запрошаны прадстаўнікі розных рэгіёнаў Віцебшчыны, грамадскіх арганізацый, ВНУ. Некаторыя ўдзельнікі далучыліся да работы ў анлайн-рэжыме. Прадстаўнікі ПРООН расказалі пра праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь па нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэтаў устойлівага развіцця» і пра канкрэтныя ініцыятывы, дзякуючы якім вырашаюцца пастаўленыя задачы. Акрамя таго, эксперты растлумачылі патрабаванні да афармлення і падачы заявак на конкурс, паказалі, якімі могуць быць падыходы да іх распрацоўкі, якую платформу і як трэба выкарыстоўваць. Таксама для прысутных правялі віктарыну па тэматыцы ЦУР, якая дазволіла ўсім замацаваць і пашырыць свае веды.
Інфармацыя, атрыманая на семінары, будзе карыснай пры афармленні і дапрацоўцы заявак. Іх будуць прымаць з 1 па 31 мая бягучага года.
Конкурс праводзіцца ў межах сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь па нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэтаў устойлівага развіцця», які фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by