Комитет экономики Витебского облисполкома объявляет о проведении конкурса инвестиционных проектов субъектов предпринимательства, для оказания государственной финансовой поддержки

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Дзяржаўная фінансавая падтрымка надаецца суб'ектам малога прадпрымальніцтва Віцебскай вобласці, а таксама дадаткова суб'ектам сярэдняга прадпрымальніцтва Аршанскага раёна Віцебскай вобласці, якія рэалізуюць інвестыцыйныя праекты, бізнес-праекты, у мэтах будаўніцтва, набыцця капітальных збудаванняў (будынкаў, пастраек), ізаляваных памяшканняў і (або) іх рамонта і рэканструкцыі, набыцця абсталявання, транспартных сродкаў, спецыяльных прылад і прыстасаванняў, закупкі камплектуючых вырабаў, сыравіны і матэрыялаў для ўласнай вытворчасці і аказання паслуг.

Дзяржаўная фінансавая падтрымка аказваецца шляхам надавання:

субсідый для кампенсацыі часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі,

субсідый для кампенсацыі часткі выдаткаў на выплату лізінгавых плацяжоў па дагаворах фінансавай арэнды.

Абавязковай умовай аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі на канкурснай аснове суб'ектам прадпрымальніцтва з'яўляецца стварэнне новых працоўных месцаў.

Кампенсацыя часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі, атрыманымі:

у беларускіх рублях, ажыццяўляецца ў памеры не больш за 0,5 стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, устаноўленай на дату кампенсацыі часткі працэнтаў;

у замежнай валютзе – у памеры не больш за 0,5 стаўкі па крэдыце.

Кампенсацыя ажыццяўляецца ў беларускіх рублях па афіцыйным курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дату прыняцця рашэння аб кампенсацыі часткі працэнтаў.

Кампенсацыя часткі выдаткаў на выплату лізінгавых плацяжоў па дагаворах фінансавай арэнды ажыццяўляецца ў памеры, якая не перавышае 0,5 памеру ўзнагароды (даходу) лізінгадаўцы.

У выпадку набыцця аб'ектаў лізінгу за замежную валюту кампенсацыя часткі выдаткаў на выплату лізінгавых плацяжоў ажыццяўляецца ў беларускіх рублях па афіцыйным курсе Нацыянальнага банка на дату прыняцця рашэння аб кампенсацыі часткі выдаткаў на гэтыя плацяжы.

Прыём дакументаў на ўдзел у конкурсе ажыццяўляе камітэт эканомікі Віцебскага аблвыканкама.

Падрабязней на афіцыйным сайце Віцебскага аблвыканкама: (vitebsk-region.gov.by) у раздзеле ”Дзелавое супрацоўніцтва“ (Бізнес →Канкурсы)

Крыніца: vitebsk-region.gov.by

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт