Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Да 25 лютага Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна сумесна з грамадскімі бібліятэкамі паўночнага рэгіёна праводзіць марафон «Размаўляй і натхняй» да Міжнароднага дня роднай мовы.
Як інфармуюць у Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна, на працягу цэлага тыдня ў рамках марафона наведвальнікаў бібліятэк чакаюць разнастайныя натхняльныя мерапрыемствы, прысвечаныя беларускай мове. Гэта акцыі, конкурсы, віктарыны, прэзентацыі кніг, сустрэчы з аўтарамі, літаратурна-музычныя вечары, якія зацікавяць чытачоў і дадуць магчымасць адчуць задавальненне ад зносін на роднай мове. Усяго шырокая праграма прадугледжвае каля 240 мерапрыемстваў і больш за 190 выставак.
Таксама бібліятэкі ўсіх раёнаў Віцебшчыны прымуць удзел у акцыі #Віцебскіслоўнік. Ідэя заключаецца ў тым, каб прадставіць увазе адно або некалькі слоў на беларускай мове, якія асацыятыўна звязаны з канкрэтным раёнам ці горадам, — словы-брэнд, што характарызуюць пэўную мясцовасць. Кожны дзень на працягу тыдня ў акаўнце @vitsebski_slounik у Instagram усім жадаючым прапануецца знаёміцца з Віцебскай вобласцю праз словы — беларускія, непаўторныя, выразныя, родныя, якія з любоўю падобраны і ілюстраваны раённымі бібліятэкамі.