Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Віцебская абласная клінічная інфекцыйная бальніца перажывае сваё другое нараджэнне. Што з зробленага будаўнікамі схавана ад нашых вачэй, але ўжо ўяўляе сабой значныя крокі па абнаўленні, рэканструкцыі і капітальным рамонце адной са старых медыцынскіх устаноў аховы здароўя вобласці, даведаліся карэспандэнты «ВВ».
Радасная падзея завяршэння рэканструкцыі і рамонта яшчэ наперадзе, але ўжо сёння з боку праспекту Фрунзэ відавочныя значныя пераўтварэнні: будаўнікі завершылі муроўку на ўзроўні трэцяга паверха новага корпусу-ўстаўкі, які злучыць існуючыя карпусы №№ 1 і 2, і выйшлі на тэхнічны паверх. Поўнасцю заменена агароджа па перыметры тэрыторыі бальніцы. Пабудаваны кантрольна-прапускны пункт з дэзбар'ерам – дзякуючы якому хуткая дапамога, якая прыбыла ў «брудную» зону, пры выяздзе ў горад будзе апрацоўвацца спецыяльнымі дэзінфікуючымі растворамі. Што з зробленага будаўнікамі схавана ад нашых вачэй, але ўжо ўяўляе сабой значныя крокі па абнаўленні, рэканструкцыі і капітальным рамонце адной са старых медыцынскіх устаноў аховы здароўя вобласці?
– Акрамя корпусу-ўстаўкі, праектнай дакументацыяй прадугледжана рэканструкцыя корпуса № 2, дзе будуць заменены аконныя і дзвярныя праёмы, інжынерныя сеткі і выканана гідраізаляцыя фундаменту. У планах – будаўніцтва сучаснай кіслароднай газіфікацыйнай станцыі, якая забяспечыць падачу кіслароду ў палаты, – расказаў карэспандэнту «ВВ» кіраўнік праекта ўпраўлення капітальнага будаўніцтва аблвыканкама Міхаіл Казураў. – У адміністрацыйным корпусе будуць умацаваны дах, перакрыцці, усталяваны новыя вокны і дзверы, з'явіцца сучасная аптэка з сістэмай ахоўнай сігналізацыі, актавая зала. У комплексе будынкаў замяняць усе ліфты, ідзе закупка медыцынскага абсталявання. Ужо ўзведзена трансфарматарная падстанцыя, пракладзены ўсе інжынерныя сеткі на тэрыторыі бальніцы. Пры спрыяльных надворных умовах будуць адноўлены работы па ўладкаванні стаянкі з боку вуліцы Чырвонафлотскай. Ёй змогуць карыстацца не толькі наведвальнікі інфекцыйнай бальніцы, але і БСМП, якая знаходзіцца побач.
Што тыдзень да будаўніцтва новага корпуса прыцягваюцца новыя рабочыя. Час не губляюць. Як толькі быў завершаны ўчастак маонтажу сістэмы ацяплення і адваяваны ў марозу некалькі памяшканняў, туды выходзяць спецыялісты для выканання ўнутраных аздабляльных работ. На мінулым тыдні на аб'екце працавалі 148 чалавек.
Фінансаванне аб'екта ажыццяўляецца ў поўным аб'ёме з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў, а таксама за кошт крэдытных сродкаў Банка развіцця. Заказчыкам з'яўляецца УКС аблвыканкама, генеральным падрадчыкам – ГО «Віцебскае кіраванне будаўніцтва», генеральным праектантам – УП «Віцебскжылпраект».
Карэспандэнты «ВВ» наведалі будоўлю новага корпуса інфекцыйнай бальніцы ў адзін з марозных дзень студзеня. Прадстаўнік будаўнічай арганізацыі СМП-169 Алег Шчарбакоў правёў нас па аб'екце, дзе працавалі спецыялісты гэтай арганізацыі. Яшчэ цяжка верыць, што будынак у блізкім будучым ператворыцца ў сапраўдны палац здароўя, але работы, сапраўды, ідуць без перапынку: пакуль брыгада муляроў працавала на апошнім, тэхнічным, паверсе будаванага корпуса, унізе ўжо займаліся аздабляльнікі – абклалі пліткай сцены, рабілі выраўноўванне падлог.
Інфекцыйная бальніца – не адзіны сацыяльна значимы аб'ект галіны аховы здароўя, якому будзе нададзена ўвага ў бліжэйшы час. Як паведамілі ў галоўным упраўленні па ахове здароўя аблвыканкама, працягваецца таксама будаўніцтва аперацыйна-рэанімацыйнага корпуса абласной клінічнай бальніцы, работы ідуць актыўна. Сярод важных сацыяльных аб'ектаў – паліклініка ў мікрараёне № 4 жылога раёна «Аэрапорт» у Полацку. Яе будаўніцтва прадугледжана Комплексам мерапрыемстваў па развіцці рэгіёна да 2025 года. Працягваюцца таксама навянданне парадку на аб'ектах аховы здароўя ў сельскай мясцовасці і работа па цэнтралізацыі хуткай медыцынскай дапамогі, забеспячэнні медыцынскіх устаноў. На 2024 год у вобласці запланавана ўстаноўка дарагога абсталявання, што таксама наблізіць аказанне медыцынскай дапамогі на высокім узроўні: гэта 4 магнітна-рэзанансныя і 4 кампутарныя таматографы, 8 рынтгеналагічных апаратаў, 2 ангіяграфы, што дазволіць хутчэй аказваць якасную дапамогу пацыентам з парушэннямі мозгавага кроваабароту і вострым каранарным сіндромам, эндаскапічнае абсталяванне, мамаграфы для дыспансерызацыі жаночага насельніцтва.
Усё гэта робіцца для таго, каб міжраённыя цэнтры, абласныя ўстановы аказвалі медыцынскую дапамогу на яшчэ больш высокім узроўні.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by