Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Дакладная сістэма арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў па ахове працы у Віцебскай вобласці спрыяе зніжэнню ўзроўню траўматызму і гібелі людзей
Дзякуючы сумеснай працы, якая праводзілася, у 2023 годзе дасягнуты станоўчы вынік у зніжэнні вытворчага траўматызму ў арганізацыях Віцебскай вобласці. Агульная колькасць траўмаваных на вытворчасці скарацілася на 7 працэнтаў.
Прымаемыя меры прафілактычнага характару не дазволілі дапусціць рост выпадкаў траўмавання з цяжкімі наступствамі і са смертным вынікам.
Шэраг арганізацыйных і практычных мерапрыемстваў спрыяў зніжэнню вытворчага траўматызму, прычым у арганізацыях камунальнай формы ўласнасці ён склаў 20 працэнтаў.
Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам зацверджаны Комплекс мерапрыемстваў па ўмацаванні вытворча-тэхналагічнай, выканаўчай і працоўнай дысцыпліны, бяспекі вытворчай дзейнасці ў арганізацыях Віцебскай вобласці на 2024 год, а таксама вызначаны шэраг практычных мерапрыемстваў, накіраваных на далейшае замацаванне станоўчай тэндэнцыі па выключэнні фактаў любога траўмавання на вытворчасці і гібелі грамадзян ад знешніх кіраваных прычын.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by