Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
У Віцебскай вобласці экіпажы Дзяржаўнай аўтаінспекцыі за выходныя дапамаглі завесці аўтамабілі, якія засталіся без руху на марозе, больш чым 20 кіроўцам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды УГАІ УВД Віцебскага аблвыканкама Надзея Каспэравіч.
Экіпажы ДАІ перайшлі на павялічаны варыянт нясення службы яшчэ з канца снежня 2023 года, паколькі ў святочныя дні на дарогах назіраецца большы паток аўтамабілістаў і пешаходаў. «Пагодныя ўмовы ўнеслі карэкціўкі ў работу Дзяржаўнай аўтаінспекцыі – выходныя былі насычанымі ў плане аказання дапамогі кіроўцам. Часта за ёй звярталіся людзі, у якіх замяралі аўтамабілі (асабліва з дызельным рухавіком). Нашы супрацоўнікі дапамагалі кіроўцам на трасах, у гарадах, населеных пунктах, частавалі аўтамабілістаў гарачай гарбатай, каб тыя маглі сагрэцца. За мінулыя выходныя супрацоўнікі аказалі дапамогу больш чым 20 кіроўцам, – адзначыла начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды. – Часцей за іншых дапамога была патрэбна аўтамабілістам у Віцебску, Шаркаўшчыне, Паставах, Полацку – гэта раёны, дзе зафіксавана больш фактаў. У цэлым жа такая работа вядзецца па ўсім рэгіёне».
Некаторыя кіроўцы не проста дзякавалі за падтрымку, але і звярталіся на лінію 102. «Учора ў Шаркаўшчыне патэлефанаваў мясцовы жыхар і падзякаваў супрацоўнікам ДАІ за тое, што яны не праяехалі міма, самі прапанавалі дапамогу ў мароз завесці аўтамабіль, які ў пэўны момант спыніў рух», – растлумачыла Надзея Каспэравіч.
Са стартамі новай чацвярці ў сярэдніх навучальных установах экіпажы ДАІ ўзмацнілі кантроль за дарожнай абстаноўкай каля школ. У полі зроку – размешчаныя недалёка пешаходныя пераходы, установы побач з праезнай часткай.
У першыя дні студзеня ў паўночным рэгіёне склалася няпростае становішча па дзіцячым траўматызме, адзначаюць у ДАІ. У выходныя ў Віцебску пад аўтамабіль патрапіў дзіця-пешаход, які атрымаў пералом пляча. Яшчэ адна аварыя адбылася ў Лепелі, дзе дзіця выйшла на дарогу з-за паркоўных аўтамабіляў. Дзякуючы таму, што хуткасць рухомага аўтамабіля была нізкай, юны пешаход не пацярпеў.
«З 8 студзеня супрацоўнікі ДАІ ў ранішнія гадзіны нясуць службу каля устаноў адукацыі. Работа вядзецца як з дзец
мі-пешаходамі, а таксама з кіроўцамі, якія падвозяць школьнікаў, у частцы дотрымання правіл перавозкі непаўналетніх у аўтамабілях. Зраблены акцэнт на ранішні час, аднак кантроль арганізаваны на працягу ўсяго дня, у тым ліку гадзіны завяршэння заняткаў, — расказала Надзея Касперовіч. — Увага сканцэнтравана на ўстановах адукацыі для таго, каб кантраляваць усе патокі руху дзяцей".
Крыніца: belta.by