Поликлиника, детские сады: какие объекты соцсферы появятся в Витебской области в 2024 году

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Паліклініка, дзіцячыя сады, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу – пра новыя аб'екты сацыяльнай сферы, якія з'явяцца ў Віцебскай вобласці ў 2024 годзе, карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў Віцебскім аблвыканкаме.

"Дзейнасць арганізацый сацыяльнай сферы вобласці накіравана на забеспячэнне сацыяльных стандартаў, павышэнне якасці абслугоўвання насельніцтва. У 2024 годзе будзе працягвацца работа па выкананні мерапрыемстваў дзяржаўнай праграмы "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь". Пачнецца будаўніцтва новай паліклінікі ў мікрараёне "Аэрапорт" у Полацку, будзе працягвацца рэканструкцыя Віцебскай абласной клінічнай бальніцы і другога корпуса абласной клінічнай інфекцыйнай бальніцы. У сферы аховы здароўя запланавана абнаўленне парку аўтамабіляў хуткай і медыцынскай дапамогі, закупка медыцынскага абсталявання, усталяванне і ўвядзенне ў эксплуатацыю ангіяграфічных комплексаў, магнітна-рэзанансных і камп'ютарных таматографаў", - адзначылі ў аблвыканкаме.

Што датычыць сферы адукацыі, то тут таксама будзе весціся будаўніцтва важных аб'ектаў. "У вобласці функцыянуюць 485 устаноў адукацыі, у якіх створаны ўмовы для атрымання дзецьмі дашкольнай, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі. Іх наведваюць 40,3 тыс. выхаванцаў. У 2023 годзе ўведзены ў эксплуатацыю два дзіцячыя сады на 200 месцаў у Полацку і Міорах. У гэтым годзе будзе працягвацца будаўніцтва чатырох устаноў дашкольнай адукацыі ў Лепелі, Наваполацку, Віцебску і Оршы. У 2024 годзе запланавана таксама будаўніцтва двух дзіцячых дамоў сямейнага тыпу ў Віцебску і Паставах", - падкрэслілі ў аблвыканкаме.

Крыніца: belta.by

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт