Китайский художник Ван Юйгэнь подарил свою картину музею-усадьбе Ильи Репина «Здравнево»

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Вядомы кітайскі мастак Ван Юйгэнь падараваў абласному краязнаўчаму музею сваю працу, на якой адлюстраваў музей-сядзібу Ільі Рэпіна «Здраўнева». Ён пераадоль тысяч кіламетраў, каб асабіста ўручыць карціну ў месцы, дзе ствараў вялікі рускі жывапісец.

– У Кітаі Ілья Рэпін – паважаны мастак. Я шчаслівы, што быў у яго сядзібе, дзе ён пісаў свае геніяльныя палотны. Гэта месца зрабіла на мяне вялікае ўражанне, і я вырашыў выказаць свае пачуцці ў гэтай працы. Перадаць у ёй таксама веліч і прыгажосць беларускай прыроды, – расказаў Ван Юйгэнь.

Гэта пяты візіт мастака з Паднябеснай у нашу краіну. У Беларусі прайшлі выставы яго карцін. Працы Ван Юйгэня адзначаны глыбокім веданнем традыцыйнай кітайскай культуры, спалучэннем абстракцыянізму і рэалізму. Сам мастак з'яўляецца прадстаўніком ЮНЕСКА ў Кітаі, прарэктарам Акадэміі жывапісу і каліграфіі ў адным са старажытнейшых гарадоў – Баадынe.

Карціну пад назвай «Дом-музей» Ван Юйгэнь напісаў у 2015 годзе пасля першага наведвання сядзібы «Здраўнева». Яна напісаная ў традыцыйнай кітайскай тэхніцы – тушшу на рысавай паперы.

Разам з мастаком у Віцебск прыехаў Лю Гуанцын – старшыня канфедэрацыі творчых саюзаў у Кітаі, арганізацыі, якая садзейнічае развіццю культурных сувязяў паміж двума краінамі. Як адзначыў яго беларускі калега – ганаровы старшыня канфедэрацыі творчых саюзаў нашай краіны Уладзімір Пракопцоў, ёсць планы наступным годам арганізаваць у Віцебскім краязнаўчым музеі выставу кітайскіх мастакоў, а таксама пленэр у Здраўневе.

Госці азнаёміліся з рэпінскімі месцамі, наведалі выставачную залу, дзе экспануюцца працы студэнтаў з Кітая, якія вучацца на мастацка-графічным факультэце Універсітэта імя Пятра Машэрава.

Кіраўнік філіала – музея-сядзібы «Здраўнева» – Аляксей Сухорукаў расказаў пра апошнія паступленні ў фонды ад сяброў з Санкт-Пецярбурга.

– Радуе, што ўзрасла колькасць наведвальнікаў. Тых, хто хоча ўбачыць, дзе ствараў і праводзіў летнія сезоны вядомы мастак, з кожным годам становіцца ўсё больш, шмат госцяў не толькі з Беларусі, але і з іншых краін, – адзначыў Аляксей Сухорукаў.

Карціна Ван Юйгэня, пасля наведвання сядзібы «Здраўнева», папоўніць збор абласнога краязнаўчага музея. На жаль, уласцівасці паперы не дазваляюць ёй знаходзіцца ў экспазіцыі дачнага дамка. Яна займее годнае месца ў калекцыі твораў кітайскіх мастакоў, якой валодае ВОКМ.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт