В Витебске открылась выставка новогодних игрушек благотворительного марафона «Шар добра»

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Шасцікласнік Нікіта Макараў з Віцебскага раёна хоча атрымаць на Новы год не самы звычайны падарунак. Каб самастойна дабірацца ў школу, яму патрэбна электрычная прыстаўка да інваліднай каляскі. Здзейсніць мару хлопчыка і іншых дзяцей, якія маюць праблемы са здароўем, дапаможа дабрачынны Навагодні марафон «Шар дабра».
Ёлачныя цацкі ў стылістыцы роднага краю сваімі рукамі вырабілі спецыялісты і кліенты ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання Беларусі і Расіі і прадставілі на выстаўцы-аўкцыёне ў канцэртнай зале «Віцебск». Пачатковы кошт кожнага ёлачнага шара – 50 рублёў. Атрыманыя сродкі будуць перададзены сем'ям з Віцебска і Віцебскага раёна, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.

– Першыя шары дабра вырабілі ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Віцебскага раёна, ідэя марафона належыць дырэктару гэтай установы Кацярыне Лазоўскай, да якога далучылася 76 устаноў сацыяльнага абслугоўвання. Усяго створана 100 шароў, – расказаў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў. – Дзяржава аказвае пастаянную падтрымку інвалідам, але любая дапамога ад нераўгаледных людзей таксама важная, простая чалавечая ўвага падтрымлівае веру ў дабро.

Старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Барыс Яфрэмаў запрасіў кіраўнікоў і калектывы далучыцца да марафона. Ён выказаў упэўненасць у тым, што ў наступным годзе «Шар дабра» пашырыць свае межы, павялічыцца колькасць яго ўдзельнікаў.

Маці Нікіты Макава Таццяна падзякавала ўсім, хто далучыўся да гэтай добрай справы:– Мой сын расце ў шматдзетнай сям'і, ён шосты, самы малодны дзіця. Аднойчы з ім ужо здарыўся цуд: дзякуючы падтрымцы благатворчага фонду «Жыццё» ўдалося сабраць сродкі на аперацыю Нікіце ў Санкт-Пецярбургу, пасля якой ён больш не прыкаваны да ложка – можа перамяшчацца на інвалідным вілку на вуліцы і на хадунках у памяшканні.

На адкрыцці выставы «Шар дабра» Нікіта з маці, як і іншыя наведвальнікі, зносіліся з аўтарамі работ, фатаграфаваліся з роставымі анімацыйнымі лялькамі, сярод якіх любімцам публікі стаў Чэбурашка. Герой мультфільма сабраў вакол сябе і людзей залатога ўзросту, для якіх ён з дзяцінства – любімы персанаж тэлеэкрана.

Наведвальніца аддзялення для людзей пахилога ўзросту Лёзнанскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва Раіса Каваленка распавяла, што з задавальненнем змайстравала нанагодную цацку, якая зможа наблізіць мару дзіцяці. А кіраўнік гуртка Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Браслаўскага раёна Людміла Станкевіч падзялілася, што ствараючы новагодняя шары ў стылі хэнд-мейк, яна і яе калегі ўкладвалі ўсю цеплыню сваіх сэрцаў.

У дні правядзення выставы з 11 па 17 снежня прайходзяць майстар-класы па вырабе новагоднях кампазіцый, дэгустацыя кандытарскіх вырабаў. Можна дапамагчы дзецям і паспець забраніраваць свой шар дабра, які аздобіць вашую хатнюю ёлку пасля заканчэння марафона.

vitebsk-region.gov.by

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт