Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Ход выканання распараджэння Прэзідэнта аб павышэнні эфектыўнасці працы сістэмы аховы здароўя і плана па яго рэалізацыі абмеркавалі на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама.
– Праведзена вялікая работа па выкананні задач па ўдасканаленні сістэмы аховы здароўя, якія былі пастаўлены кіраўніком дзяржавы, – адзначыў у размове з журналістамі начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Міхаіл Вішнеўскі. – Вялікая работа праведзена па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы структурных падраздзяленняў устаноў аховы здароўя ў сельскай мясцовасці – фельчарска-акушерскіх пунктаў, урачэбных амбулаторый – і яна яшчэ працягваецца. Актуальнай застаецца кадравая сітуацыя, гэтай праблемай мы займаемся, у тым ліку праз прафарыентацыйную работу. Гэта і перападрыхтоўка існуючых спецыялістаў, павышэнне кваліфікацыі з тым, каб яны маглі аказваць дапамогу насельніцтву кваліфікована і своечасова. Актуальнай сёння застаецца і матэрыяльна-тэхнічная праблема – патрабуецца абнаўленне парку тэхнікі і медыцынскага абсталявання. Ужо запланавана вялікая пастаўка УЗД-апаратаў, эндаскапічнага і іншага абсталявання туды, дзе яно асабліва неабходна, каб зняць чаргі і максімальна паскорыць абследаванне насельніцтва. Думаю, што ў першым паўгоддзі наступнага года яно будзе ўстаноўлена. Гэта значна палягчыць працу. Паралельна для працы на гэтым абсталяванні ідзе падрыхтоўка спецыялістаў у навучальных установах.
Кіраўнік абласнага ведамства аховы здароўя закрануў таксама тэму рэканструкцыі і рамонту Віцебскай абласной клінічнай інфекцыйнай бальніцы, якая пачалася ў гэтым годзе і, незалежна ад сезону, працягваецца.
– Мы ўнеслі некаторыя змены, прынята рашэнне, што ў гэтай установе будзе ўстаноўлены магнітна-рэзанансны тамограф, – паведаміў Міхаіл Вішнеўскі. – Гэтага патрабуе сучасная медыцына і сучасныя падыходы. Аб'ект плануем увесці ў наступным годзе. Фінансавыя рэсурсы для гэтага выдзелены ў поўным аб'ёме.