День Витебской области прошел на выставке импорта в Шанхае

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Дзень Віцебскай вобласці праходзіць на 6-й Кітайскай міжнароднай выставе імпарту ў Шанхаі.
У мерапрыемстве сёння прымаюць удзел больш за 10 прадпрыемстваў паўночнага рэгіёна Беларусі, якія прадстаўляюць сваю прадукцыю. Сярод іх — віцебскі канцэрн «Мяса-малачныя прадукты», Полацкі малачны камбінат, Верхнядзвінскі масла-сыраварны завод, філіял «Лепельскі МКК» Віцебскага мясакамбіната, кандытарская фабрыка «Віцьба», завод «Нафтан», прадпрыемства «Полацк-Стакловалакно» і вытворца тэкстылю «Аршанскі лёнкамбінат».

Дзень Віцебскай вобласці праходзіць сёння на 6-й Кітайскай міжнароднай выставе імпарту ў Шанхае, паведамляе Telegram-канал «Віцебская вобласць. Афіцыйна».

Больш за 10 прадпрыемстваў рэгіёна прадстаўляюць сваю прадукцыю:

віцебскі канцэрн «Мяса-малачныя прадукты», Верхнядзвінскі масла-сыраварны завод, Полацкі малачны камбінат, філіял «Лепельскі МКК» Віцебскага мясакамбіната, кандытарская фабрыка «Віцьба», завод «Нафтан», прадпрыемства «Полацк-Стакловалакно», вытворца тэкстылю «Аршанскі лёнкамбінат».

7 лістапада Віцебская вобласць прадставіла экспартны і інвестыцыйны патэнцыял, які адлюстроўвае ключавыя галіны рэгіёна, паведаміў першы намеснік старшыні камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Канстанцін Чорны:


— Гэта нафтахімія, вытворчасць кампазітных і электраізаляцыйных матэрыялаў, мяса-малочная і харчовая галіны, вытворчасць і перапрацоўка лёну, лагістыка. Гэтыя напрамкі паспяхова развіваюцца ў Кітаі, таму ў ходзе выстаўкі абмеркавалі з кітайскімі калегамі пытанні ўзаемадзеяння ў новых эканамічных умовах, якія фарміруюцца сёння ў свеце.

Свае прэзентацыі на выстаўку прывезлі 12 прадпрыемстваў паўночнага рэгіёна, а таксама СЭЗ «Віцебск», дзе працуюць 54 рэзідэнты, якія прадстаўляюць асноўныя сферы дзейнасці вобласці, адзначыў Канстанцін Чорны:

— З улікам тэматыкі форуму імпарту, дзе прадстаўляюцца вядучыя сусветныя кампаніі, мы арыентуем нашы прадпрыемствы на пошук сучасных тэхналагічных рашэнняў, абсталявання, з прымяненнем новых відаў разлікаў, дастаўкі тавараў, дзе ў нашых кітайскіх партнёраў назапашаны добры вопыт. Адзначу таксама, што ў Віцебскай вобласці склаліся добрыя адносіны з правінцыямі Цзянсі, Хэйлунцзян, Шаньдун, Гуйчжоу і дэманстрацыйнай зонай міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Кітай — ШАС. Толькі ў бягучым годзе намі падпісана 13 дакументаў, якія ахопліваюць пытанні развіцця сяброўскіх сувязей, узаемадзеяння ў навукова-тэхнічнай, ідэалагічнай, моладзевай, адукацыйнай сферах, а таксама пагадненні паміж прадпрыемствамі. Фактычна штомесяц прадстаўнікі Віцебскай вобласці выезджаюць у Кітай або прымаюць у сябе кітайскіх партнёраў.

Стэнды прадпрыемстваў працуюць на працягу ўсёй выстаўкі. Прадстаўнічую дэлегацыю рэгіёна кіраваў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін:

— Кітайскія партнёры хочуць не проста гандляваць або купляць у нас прадукцыю, а ўжо ідзе гутарка пра сумесныя навуковыя і адукацыйныя працэсы, стварэнне цэнтра па трансферы тэхналогій. Гэта нават было крыху нечакана для нас, але думаю, гэта наступная ступень у нашых адносінах.

Удзел у выставе меў канкрэтныя мэты, дадаў Канстанцін Чорны. У прыватнасці, Віцебскі аблвыканкам падпісаў Мемарандум супрацоўніцтва па стварэнні Парка індустрыі на пляцоўцы горада Ціндаа (правінцыя Шаньдун). Задачы Парка індустрыі — прадстаўляць інтарэсы прадпрыемстваў Віцебскай вобласці ў Кітаі, аказваць садзейнічанне ў прасоўванні іх прадукцыі, шукаць партнёраў, адпрацоўваць схемы разлікаў і лагістыкі. З боку Кітая прыцягваюцца спецыялісты, якія маюць вопыт працы з беларускай прадукцыяй, у пытаннях яе мытнага афармлення, сертыфікацыі, рэкламы на кітайскім рынку, выкарыстання электроннага гандлю. Гэты від паслуг зараз асабліва патрэбны беларускім прадпрыемствам.

Канстанцін Чорны таксама звярнуў увагу на рост цікавасці прадстаўнікоў бізнес-колаў Беларусі да Паднебеснай:

— Для вытворцаў Віцебскай вобласці рынак Кітаю становіцца ўсё больш перспектыўным. Рост экспарту ў рэгіёны КНР набірае абароты. Аб гэтым сведчаць лічбы: у бягучым годзе ў параўнанні з 8 месяцамі 2022 года нашы пастаўкі павялічыліся ў 1,4 раза, а ў параўнанні з 2018 годам — больш чым у 5 разоў. Экспарт ажыццяўляюць 25 прадпрыемстваў вобласці.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт