Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Віцебская вобласць падпісала мемарандум аб супрацоўніцтве з кампаніяй Zonghai Business Management (Jinan) Co падчас 6-й Кітайскай міжнароднай выставы імпарту ў Шанхаі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Віцебскім аблвыканкаме.
Падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве адбылося ў межах Дня Віцебскай вобласці на выставе. Ад беларускага рэгіёна дакумент падпісаў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Суботаў.
«Адбылося падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве з кампаніяй Zonghai Business Management (Jinan) Co па стварэнні Парка прамысловасці Беларусі ў КНР у горадзе Ціндаа (правінцыя Шаньдун) і Парка прамысловасці Кітая ў Віцебску», — удакладнілі ў аблвыканкаме.
Сёння на выставе праходзіць Дзень Віцебскай вобласці, у якім удзельнічаюць больш за 10 прадпрыемстваў паўночнага рэгіёна Беларусі. Сваю прадукцыю прадстаўляюць віцебскі канцэрн «Мяса-малочныя прадукты», Полацкі малочны камбінат, Верхнядзвінскі масла-сыраварны завод, філіял «Лепельскі МКК» Віцебскага мясакамбіната, кандытарская фабрыка «Віцьба», завод «Нафтан», прадпрыемства «Полацк-Стакловалакно» і вытворца тэкстылю «Аршанскі лёнкамбінат».
У ліку запрошаных госцей — прадстаўнікі правінцый Цзянсі, Хэйлунцзян, Гуйчжоу і Шаньдун, з якімі Віцебская вобласць раней падпісвала пагадненні і мемарандумы аб супрацоўніцтве.
Крыніца: belta.by