Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Абласны моладзевы форум працуючай, у тым ліку сельскай, моладзі «#ОСА», прысвечаны 105-годдзю Усесаюзнага ленінскага камуністычнага саюза моладзі (УЛКСМ) і 60-годдзю Беларускага рэспубліканскага саюза студэнцкіх атрадаў, які прайшоў на базе дзіцячага аздараўленчага лагера «Энергетык» у вёсцы Малыя Лётцы Віцебскага раёна, сабраў больш за 100 удзельнікаў. У урачыстым адкрыцці прыняў удзел намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў.
– БРСМ аб'ядноўвае моладзь, стварае ўмовы для яе рэалізацыі ў самых розных сферах дзейнасці. Сёння студотрадаўскі рух – гэта лепшае, што сучасны Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ўзяў ад камсамола. Для развіцця дзяржавы важна, каб моладзь у адзінстве была гатова працаваць на карысць і дабрабыт роднай краіны, – адзначыў Вячаслаў Дурноў. – Рэальнымі справамі вы ўносіце годны ўклад у развіццё нашай Радзімы. У аснове моладзевага руху – патрыятызм, працавітасць, пераемнасць пакаленняў. З упэўненасцю можна сказаць, што будучыня краіны ў надзейных руках.
У межах форума адбылося падвядзенне вынікаў Трэцяга працоўнага семестра, а таксама ўзнагароджанне найлепшых студэнцкіх атрадаў, штабоў працоўных спраў, камандзіраў, камісараў па выніках абласнага этапу рэспубліканскага конкурсу «Працоўны семестр» на найлепшы студэнцкі атрад і на найлепшую арганізацыю, якая прымае студэнцкі атрад. Фіналам адкрыцця стане святочны флэшмоб, прысвечаны 105-годдзю УЛКСМ. Падчас форума Віцебская вобласць далучылася да рэспубліканскай акцыі «Эстафета цяпла» па рубцы дроў. Удзельнікі атрадаў адправяць драўніну пенсіянерцы Тамары Шептун, якая жыве адна, з вёскі Запрудзе Віцебскага раёна.
Таксама актывістаў чакае спартыўна-канкурсная праграма, дзе ўдзельнікі прадэманструюць сілу і вынослівасць. Увечары адбудзецца падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне каманд-пераможцаў.