Хоккеисты "Витебска" стали обладателями Кубка Салея

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Да фінальнага матча Кубка краіны дайшлі хакеісты "Шахцёра" і "Віцебска". На групавым этапе, які праходзіў з 2 па 13 жніўня, "гарнякі" занялі першае месца ў пуле А, а ў паўфінальным матчы напярэдадні перамаглі сталічную "Юнасць" (3:2). Віцебчане забяспечылі сабе ўдзел у фінальным паядынку дзякуючы поспеху ў групе Б і наступнай перамозе над "Брэстам" у паўфінале (4:1).

Гаспадары лёду адкрылі лік на 18-й хвіліне фіналу, голам у складзе салігорчан адзначыўся Багдан Дзенісевіч. У другім перыядзе гледачы таксама ўбачылі адну закінутую шайбу, але ўжо ў выкананні госцей — лік быў параўнаны, гэта зрабіў Артур Гільманаў. Судзьба Кубка вырашылася ў апошняй 20-хвілінцы: роўна на экватары трэці Артэм Смірноў вывёў "мядзведзяў" уперад, і ў астатні час паўночнікі захавалі перавагу. Такім чынам, 2:1 і другі для "Віцебска" Кубак Салея ў гісторыі клуба — год таму каманда пад кіраўніцтвам Рамана Юпатава таксама стала ўладальнікам трафею, перамогшы ў фінале "Гомель".

Трэцяе месца ў бягучым розыгрышы турніру заняў хакейны клуб "Брэст", які раней сёння адолеў у паядынку за бронзу "Юнасць" — 2:1. Новы сезон беларускай экстралігі стартуе ўжо 30 жніўня, у першы дзень рэгулярнага чэмпіянату прайдут матчы "Гомель" — "Віцебск", "Ліда" — "Магілёў" і "Металург" — "Нёман".

vitebsk-region.gov.by

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт