Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
На пасяджэнні аблвыканкама старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субботін уручыў пераходныя вымпелы пераможцам рэспубліканскага агляду санітарнага стану і ўладкавання населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь за 2022 год, паведамляе telegram-канал "Віцебская вобласць. Афіцыйна".
У лік лепшых населеных пунктаў краіны ўвайшлі Глыбокае, аграгарадкі Дабромysl Ліёзненскага раёна і Ахрамоўцы Браслаўскага раёна.
Узнагароды атрымалі старшыня Глыбоцкага райвыканкама Аляксандр Шубскі, старшыня Ліёзненскага райвыканкама Іван Фёдараў і старшыня Браслаўскага райвыканкама Вячаслаў Грышчанка.