Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Уборка збожжавых і зернебабовых, загатля кармоў, будаўніцтва новых малочнатаварных фермаў, адкорм жывёлы — гэтыя і іншыя пытанні абмеркавалі 19 жніўня на рабочай нарадзе ў Віцебскім аблвыканкаме. Сустрэча прайшла пад кіраўніцтвам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргея Бартоша, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік прафільнага ведамства арыентаваў паўночны рэгіён на паляпшэнне некаторых паказчыкаў. «Перш за ўсё (Віцебскай вобласці. — заўв. БЕЛТА) трэба падцягнуць загатлю кармоў, уборку трав і своечасова сабраць кукурузу, бо, як было агучана спецыялістамі камітэта, 60 % кукурузы будзе сабрана пасля аптымальных тэрмінаў, а гэта страта якасці, кармавой каштоўнасці, якія цягнуць за сабой не толькі дрэнныя вынікі ў жывёлагадоўлі, але і падеж, якому ў рэспубліцы надаецца вялікая ўвага», — падкрэсліў Сяргей Бартош.
Ён удакладніў пытанне будаўніцтва ў Віцебскай вобласці малочнатаварных фермаў, у наступным годзе плануецца ўзвесці 10 такіх аб'ектаў. «Неабходна вывучыць канцэнтрацыю вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі, развядзенне цялят (цяляў), адкорм жывёлы. І тое, чаму надаваў увагу кіраўнік дзяржавы, — перадаць ад таго, хто не можа вырошчваць, таму, хто можа вырашчыць», — нагадаў міністар. Па яго словах, над гэтым пытаннем Віцебскай вобласці трэба працаваць непасрэдна.
Сярод шляхоў вырашэння пытання Сяргей Бартош назваў канцэнтрацыю жывёлы ў тых гаспадарках, якія могуць вырошчваць гэтую жывёлу і атрымліваць добры вынік. «А наступным этапам — пасля вырошчвання атрыманай нетаркі вяртаць яе ў гаспадаркі, якія вырабляюць малако. Такім чынам, будзе і выхад — атрыманне большай колькасці цялят і лепшы вынік па вытворчасці малака», — дадаў ён. «Трэба пры будаўніцтве аб'ектаў улічваць забеспячэнне кадравага патэнцыялу. Чым большы комплекс, тым менш людзей патрабуецца. І трэба даць магчымасць людзям, якія хочуць працаваць і могуць, атрымліваць годную заработную плату».
Па дадзеных камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама, у рэгіёне ўбрано 201 тыс. га зерневых і зернебабовых культур, што складае 76% ад плошчы ўборкі. Намалочана 491 тыс. га пры сярэдняй ураджайнасці 24,5 ц/га. У параўнанні з мінулым годам ураджайнасць аказалася значна ніжэйшай (на гэтую ж дату тады было 31,6 ц/га), на паказчык паўплывала моцная засуха.
Посевы азімага рапсу працягваюцца добрымі тэмпамі. Сёння засеяна 44,9 тыс. га пры плане 60 тыс. га, аграрыі плануюць выканаць увесь графік за некалькі дзён. А пасля завяршэння гэтай работы пачнуць посевы азімых зерневых.
Што тычыцца кармаў, то другім узкосам убрана 109 тыс. га. На ўмоўную галаву загатоўлена па 9,51 ц кармавых адзінак. Розніца з узроўнем мінулага года, які цяпер складае 4,96, паступова скарачаецца. У рэгіёне створаны і працуюць 108 атрадаў па загатолве кармаў.