В Витебской области определили сроки заготовки брусники и клюквы

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

У Віцебскай вобласці вызначаны тэрміны загатоўкі брусьніцы і журавіны. Адпаведная пастанова пад подпісам старшыні аблвыканкама Аляксандра Субботына апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Віцебскі аблвыканкам вызначыў тэрміны збору, загатоўкі (закупкі) двух відаў дзікарослых ягад. Сезон збору брусьніцы ў рэгіёне пачынаецца 16 жніўня, журавіны — з 13 верасня. Пастанова набывае сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Адзначым, што дзікарослыя ягады неабходна збіраць спосабамі, якія не нанесуць шкоды ягаднікам, а таксама не стануць прычынай іх знішчэння. За парушэнне правіл збору, загатоўкі або закупкі ягад прадугледжаны штраф.

vitebsk-region.gov.by

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт