В Витебске открыли обновленную клинико-диагностическую лабораторию городской клинической больницы №1

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

На набыццё абсталявання і бягучы рамонт было ўкладзена 250 тысяч рублёў.

– У апошнія гады было шмат крытыкі ў адрас бальніцы №1. Гэта медыцынская ўстанова абласнога падпарадкавання, якая абслугоўвае пацыентаў Віцебска і вобласці, а добрай лабараторыі не было. 60 % лабараторных даследаванняў выконвалася ў абласных дыягнастычным і кардыялагічным цэнтрах. Абноўленая лабараторыя дазволіць цяпер праводзіць усе неабходныя абследаванні, у тым ліку вузкаспецыялізаваныя, непасрэдна ў установе, што ў некалькі разоў скараціць і час іх выканання, – адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Вішнеўскі.

Падчас рэканструкцыі аб'ядналі планавую і тэрміновую лабараторыі, абсталювалі іх самым сучасным лабараторна-дыягнастычным абсталяваннем, якое дазваляе праводзіць увесь спектр клінічных, біяхімічных і гематалагічных даследаванняў. Аднак бальніца выкарыстоўвае не ўсе магчымасці аналізатараў, таму разглядаецца пытанне аказання лабараторыяй паслуг іншым лячэбным установам. Ужо вырашана, што тут будуць рабіць аналізы для гарадской паліклінікі №5, якая ў гэтым годзе пераедзе ў суседні корпус, злучаны з бальніцай №1 сувязным пераходы.

– Да канца года абнаўленні ў установе працягнуцца. Праводзіцца рамонт, мадэрнізацыя важнага для нас аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі са 100-працэнтнай заменаю абсталявання. Бягучы рамонт правядзем у кардыялагічным аддзяленні і ўваходнай зоне – прыёмным пакоі, – паведаміў галоўны ўрач ВГКБ №1 Андрэй Якойчанка.

Акрамя рэканструкцыі Віцебскай гарбольніцы №1 і планавага пераезду паліклінікі №5 Віцебска, да канца года плануецца ўвесці ў эксплуатацыю новую Аршанскую цэнтральную паліклініку. Пачалася рэканструкцыя абласной інфекцыйнай бальніцы, а будаўніча-мантажныя работы ў аперацыйна-рэанімацыйным корпусе абласной клінічнай бальніцы стартуюць пасля праходжання экспертызы праекту, паведаміў начальнік аблздрава.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт