Комитет по сельскому хозяйству и продовольствию: в Витебской области массовая кормозаготовка стартует 1 июня

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Да збору траў першага ўкосу ў вобласці ўжо прыступілі Бешанковіцкі, Віцебскі, Дуброўненскі, Аршанскі, Шаркаўшчынскі і Шумілінскі раёны. Астальныя рыхтуюцца да масавай загатоўкі кармоў, якая пачнецца ў паўночным рэгіёне 1 чэрвеня. Першым укосам плануецца сабраць 197 тысяч гектараў траў, загатоваць 381 тысячу тон кармавых адзінак травяных кармоў, або ў разліку на умовную галаву жывёлы — не менш як па 10 цэнтраў кармавых адзінак.

— Тое, што будзе сабрана першым укосам, — гэта траціна ад неабходнага. Стаіць задача з улікам паўторагадовага запасу кармоў загатоваць 30 цэнтраў кармавых адзінак на умовную галаву. Сюды пойдзе і другі ўкос, і аднагадовыя культуры, і кукуруза. Мінімум, які мы павінны скласці ў закрымы, каб перазімаваць з добрай прадукцыйнасцю, — 25 цэнтраў на карову, — расказаў намеснік начальніка ўпраўлення земляробства, раслінніцтва і кармавытворчасці камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Юрый Раманаў.

Зараз на поўначы краіны стаіць сухое надвор'е, а яравым пасевам і травам для росту вельмі патрэбная вільгаць. Сіноптыкі прагназуюць цёплыя ночы, а аграрыі чакаюць яшчэ і дажджу, тады б і зеляніна аднародна пайшла ў рост. Пакуль жа тыя, хто прыступіў да касавіцы, абкатваюць тэхніку і збіраюць па 10—20 гектараў — выключна на падкормку.

У структуры шматгадовых трав на ворыве 81 працэнт займаюць бабовыя і бабовыя-злаковыя травяныя сумесі. У чыстым выглядзе канюшына лугавая займае 42 тысячы гектараў, люцэрна — 4,7 тысячы. Падсев траў таксама ідзе пераважна бабовымі і бабовыя-злаковымі сумесямі.

— Навука патрабуе сабраць травы першага ўкосу за 14—18 дзён, але жыццё паказвае, што гэта займае больш часу. То дажджы пойдуць, то нешта зломіцца, то перабой з палівам, — заўважыў Юрый Раманаў.

Пакуль жа ў аграрыяў настрой на касавіцу аптымістычны: тэхніка падрыхтавана лепш, чым мінулым годам. Штодня ў гэтым працэсе задзейнічана каля 150 звёнаў.

У гаспадарках рэгіёна 462 кармазборачныя камбайны, 883 трактарныя коскі, 520 трактарных граблёў, 508 прэс-падборшчыкаў для сена і саломы, 75 камбінаваных прэс-падборшчыкаў з амоткай у стрэч-плёнку.

— У асноўным тэхн

Тэхніка ў нас айчыннай вытворчасці, але ўсе камбінаваныя прэс-падборшчыкі — замежныя. З вядомых прычын кошт запасных частак рэзка ўзрос, узніклі праблемы са тэрмінамі паставак. Дагаворы падпісаны, усё аплачана, чакаем. Менавіта гэта псуе нам агульную карціну, — звярнуў увагу намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і прадуктах харчавання Віцебскага аблвыканкама Мікалай Кароткевіч.

Запчасткі некаторыя гаспадаркі закупляюць за ўласныя або крэдытныя сродкі, іншыя набываюць з дапамогай субсідый раённага або абласнога бюджэтаў. Прыкладна такая ж сітуацыя назіраецца і з палівам. Усё ўпіраецца ў фінансавыя рэсурсы.

Для забеспячэння бесперабойнай працы на палях вобласці неабходна каля 5 тысяч чалавек. Па распараджэнні аблвыканкама ў дапамогу аграрыям з іншых арганізацый дадаткова будуць прыцягнуты 350 механізатараў, у тым ліку з аўтамабілямі і трактарамі для адвозкі і трамбоўкі сенажнай масы.

— Спадзяемся, нішто не перашкодзіць нам падрыхтаваць кармазборачную тэхніку да пачатку масавай касавіцы і прыступіць да работ на палях, — сказаў Мікалай Кароткевіч.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт