Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Пераможцамі конкурсу прызнаны:
У намінацыі ”Лепшае друкаванае СМІ Віцебскай вобласці“:
у I групе пераможцам прызнана рэдакцыя раённай газеты ”Пастаўскі край“;
у II групе - рэдакцыя газеты ”Патрыёт“ Ушацкага раёна“.
”Лепшым тэлевізійным, радыёвяшчальным СМІ Віцебскай вобласці“ стала ”Тэлерадыёкампанія ”Віцебск“.У намінацыі ”Лепшае сеткавае выданне, інтэрнэт-рэсурс СМІ Віцебскай вобласці“ перамагла рэдакцыя ”Аршанскай газеты“. Карэспандэнт раённай газеты ”Голас Сенненшчыны“ Ксенія Крупская адзначана ў намінацыі ”Лепшыя творчыя матэрыялы маладога журналіста ў СМІ“. ”Лепшы творчы праект у друкаваным СМІ“ прадставіла рэдакцыя раённай газеты ”Голас Расоншчыны“ ( ”Адкрыты мікрафон“, ”Памяць жывая. Ваеннае пакаленне – мірнаму пакаленню“). У намінацыі ”Лепшы творчы праект у тэлевізійным, радыёвяшчальным СМІ“ адзначаны праекты ”Назаўжды“, ”Па той бок змагарства“, ”Дзіцячыя твары вайны“ рэдакцыі ”Вектар ТБ“ (г.Наваполацк). У намінацыі ”Лепшы творчы праект у інфармацыйным агенцтве, сеткавым выданні, інтэрнэт-рэсурсе СМІ“ пераможцам стаў праект ”Пастаўскі край у чорна-белых фотаграфіях“ раённай газеты ”Пастаўскі край“.
Фотакарэспандэнт рэдакцыі віцебскіх гарадскіх газет ”Віцебічы“ і ”Вечарні Віцебск“ Алег Клімовіч перамог у намінацыі ”Лепшыя фатаматэрыялы ў СМІ“.
У намінацыі ”Лепшая тэлеаператарская работа ў СМІ“ прыз атрымаў тэлеаператар рэдакцыі ”Вектар ТБ“ (г.Наваполацк) Сяргей Залынскі.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by