Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
У выкананне распараджэння старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ў вобласці праводзіцца месяц забеспячэння бяспечных умоў працы ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення вясновых палевых работ.
Мабільнымі групамі абследавана 58 арганізацый і 143 аб'екта аграспрамоўнага комплексу, на якіх было выяўлена 636 фактаў парушэння патрабаванняў заканадаўства ў сферы бяспечнай працы.
Асноўныя парушэнні звязаны з неадпаведнасцю патрабаванням бяспечнай эксплуатацыі машын і правядзеннем рамонтных работ сельгастэхнікі.
У 5 гаспадарках асведчэнне механізатараў і кіроўцаў праводзілася без алкатэстара.
Без сродкаў індывідуальнай абароны былі арганізаваны работы ў Сяненскім, Расонскім, Верхнядзвінскім, Гарадоцкім раёнах.
Шматлікія парушэнні выяўлены ў арганізацыях АПК Пастаўскага, Дуброўскага, Шумілінскага, Чашніцкага раёнаў.
Па выніках работы мабільных груп прыпынена работа 60 адзінак абсталявання, забаронена вытворчасць 11 відаў работ, ад працы адхілена 43 работнікаў.
Шляхам прыняцця арганізацыйных, дысцыплінарных мераў частка парушэнняў была ўхіленая, паколькі не патрабавалі матэрыяльных выдаткаў.
Спецыялістамі санітарна-эпідэміялагічнай службы вобласці праведзены кантрольна-наглядальныя мерапрыемствы па захаванні ўмоў працы работнікаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.
Мерапрыемствамі ахоплена 55 суб'ектаў і 91 аб'ект, з іх парушэнні выяўлены на 51 суб'екце (або 93 %) і на 81 аб'екце (або 89 %).
Найбольшую долю складаюць парушэнні ў частцы ўтрымання тэрыторыі, вытворчых і санітарна-бытавых памяшканняў.
Па выніках наглядальных мерапрыемстваў кіраўнікам арганізацый выдадзена 26 пісьмовых загадаў (рэкамендацый) па ўхіленні парушэнняў. Складзена 4 пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні.
Праца па правядзенні прафілактычных мерапрыемстваў у перыяд пасеўнай кампаніі будзе працягнутая.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by