Аб прэміраванні

Фінансавы аддзел Міёрскага райвыканкама паведамляе, што з 1 студзеня 2020 г. змяніўся парадак налічэння заработнай платы работнікам бюджэтных арганізацый і работнікам, прыраўнаваным па аплаце працы да іх. Разам з гэтымі зменамі спрашчаецца структура заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый, пры гэтым такі від заахвочвання, як прэмія, застаецца.

На выплату прэмій накіроўваюцца сродкі, якія прадугледжваюцца ў адпаведных бюджэтах, у памеры 5% ад сумы акладаў работнікаў. Памеры, парадак і ўмовы выплаты прэмій вызначаюцца згодна з палажэннямі, зацвярджаемымі кіраўнікамі бюджэтных арганізацый (п. 3 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18.01.2019 г. № 27).

Важная змена! З 2020 г. сродкі, зэканомленыя па фондзе аплаты працы (напрыклад, за кошт наяўнасці вакансій, перыядаў часовай непрацаздольнасці, сацыяльных адпачынкаў і інш.), на выплату прэміі накіроўваць нельга. Зэканомленыя сродкі могуць накіроўвацца толькі на стымулюючыя і кампенсуючыя выплаты, памер якіх вызначае кіраўнік бюджэтнай арганізацыі.

На прэміраванне работнікаў бюджэтных арганізацый, якія ўтрымліваюцца за кошт пазабюджэтных сродкаў ад дзейнасці, што прыносіць даходы, бюджэтнай арганізацыі, таксама накіроўваюцца сродкі ў памеры 5% ад сумы іх акладаў (п. 2 Інструкцыі аб парадку і ўмовах аплаты працы, зацверджанай пастановай Мінпрацы і сацзаш. ад 03.04.2019 г. № 13).

Намеснік начальніка аддзела К.Г. Рунда