«ПАВАЖАНЫЯ КАРЫСТАЛЬНІКІ!

Па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання, а таксама для ўзгаднення наймення, атрымання інфармацыі з Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў рэкамендуем карыстацца электроннымі паслугамі  веб-партала Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

 У сувязі з уступленнем у сілу Закона Рэспублікі Беларусь ад 22 красавіка 2024 г. № 365-З «Аб змяненні законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці» з 1 кастрычніка 2024 г. дзяржаўная рэгістрацыя індывідуальнага прадпрымальніка не ажыццяўляецца ў выпадку ўказання ў заяве аб дзяржаўнай рэгістрацыі віду дзейнасці, не ўключанага  ў

Пры гэтым Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2008 г. № 50 «Аб мерах па ўпарадкаванні дзейнасці садоўніцкіх таварыстваў» страціў сілу з даты ўступлення ў сілу Указа.

Згодна з пунктам 3 Указа садоўніцкія таварыствы, зарэгістраваныя да ўступлення ў сілу Указа, абавязаны на працягу аднаго года пасля ўступлення яго ў сілу прывесці свае статуты ў адпаведнасць з гэтым Указам і прадставіць у рэгіструючыя органы дакументы для дзяржаўнай рэгістрацыі змяненняў і (або) дапаўненняў, якія ўносяцца ў статуты. Статуты таварыстваў да прывядзення іх у адпаведнасць з гэтым Указам дзейнічаюць у частцы, яму не супярэчнай. 

Дзяржаўная рэгістрацыя суб'ектаў гаспадарання ажыццяўляецца па месцы знаходжання юрыдычнай асобы і па месцы жыхарства індывідуальнага прадпрымальніка.

Падрабязную інфармацыю аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання можна знайсці на афіцыйным сайце галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Магчыма электронная дзяржаўная рэгістрацыя суб'ектаў гаспадарання з дапамогай вэб-партала Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў http://egr.gov.by.

Дзяржаўная рэгістрацыя юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у Міёрскім раённым выканаўчым камітэце ажыццяўляецца ў аддзеле эканомікі райвыканкама па адрасе:
г. Міёры, вул. Дзяржынскага, 17, каб.5

панядзелак – пятніца 8.00-17.00; перапынак 13.00-14.00

  • начальнік аддзела Баранава Таццяна Аляксандраўна (каб.5, тэл. 8 02152 5-28-03)
  • намеснік начальніка аддзела Чарняўская Святлана Георгіеўна (каб.5, тэл. 8 02152 5-19-68)

першы намеснік старшыні Міёрскага райвыканкама
Пуйша Андрэй Іванавіч кабінет № 14, тэлефон: +375 2152 5-19-02
графік прыёму грамадзян: прыёмныя дні – першая і трэцяя серада месяца, час прыёму – з 8.00 да 13.00.

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.
Начальнік аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Жойдь Святлана Юр'еўна (г. Віцебск, вул. Праўды, 18, каб. 82, тэл. 8 0212 67-97-78).

За дзяржаўную рэгістрацыю суб'ектаў гаспадарання, унясенне змяненняў у статут юрыдычнай асобы, пасведчанне індывідуальнага прадпрымальніка, прадастаўленне звестак з Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў спаганяецца дзяржаўная пошліна.

Рэквізіты для аплаты дзяржаўнай пошліны пры звароце ў Міёрскі райвыканкам

Атрымальнік плацяжу: Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці (УНП: 300594330);
р/с BY94AKBB36003210000000000000
ААТ «ААБ «Беларусбанк»; код банка AKBBBY2X

Прызначэнне плацяжу: «Дзяржпошліна» 03001 для юрыдычных асоб, 03002 для фізічных асоб.

Дзяржаўная пошліна можа быць аплачана праз АРІП.

Для правядзення плацяжу

уАІС «Разлік» (АРІП) неабходна выбраць паслядоўна ўкладкі

Агульнарэспубліканскія → Суды, Юстыцыя, Юрыдычныя паслугі → Рэгістрацыя юрыдычнай асобы і ІП → Віцебская вобласць → г. Міёры і Міёрскі раён → Міёрскі райвыканкам → фізічныя асобы → Выпіска з Адзінага дзяржаўнага рэестра. Дублікат пасведчання ІП. Змены ў пасведчанні ІП. Рэгістрацыя ІП. Рэгістрацыя ЮЛ. юрыдычныя асобы → Выпіска з Адзінага дзяржаўнага рэестра. Дублікат пасведчання ЮЛ. Змены ў статут ЮЛ. Рэгістрацыя ЮЛ альбо ў пошукавай сістэме АРІП увесці нумар паслугі:

Найменне паслугіНумар паслугіНайменне паслугіНумар паслугі
Для фізічнай асобы Для юрыдычнай асобы
Рэгістрацыя ЮЛ 4453491 Рэгістрацыя ЮЛ 4453451
Рэгістрацыя ІП 4453411 Змяненні ва ўстаў ЮЛ 4453461
Змяненні ў пасведчанне ІП 4453421 Дублікат пасведчання ЮЛ 4453471
Дублікат пасведчання ІП 4453431 Выпіска з ЕГР 4453481
Выпіска з ЕГР 4453441    

У адпаведнасці з арт. 19 Закона Рэспублікі Беларусь ад 25 лістапада 2011 г. № 323-З «Аб архіўнай справе і справаводстве ў Рэспубліцы Беларусь» пры рэарганізацыі, ліквідацыі арганізацый, спыненні дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка, прадстаўніцтваў замежных арганізацый або страце ўласніка перадаюцца ў архіў архіўныя дакументы з няспыўнымі тэрмінамі часовага захоўвання, у тым ліку па асабовым складзе.

Пералік дакументаў, якія перадаюцца ад індывідуальнага прадпрымальніка і прадпрыемстваў, якія спынілі дзейнасць

  • загады па асабовым складзе (прыём, звальненне, перавод, перамяшчэнне, прэміраванне),
  • працоўныя дагаворы, кантракты,
  • асабовыя карткі звольненых супрацоўнікаў формы Т-2,
  • асабовыя рахункі па налічэнні заработнай платы,
  • ведамасці па налічэнні заработнай платы, разлікова-плацежныя ведамасці па налічэнні заработнай платы,
  • асабовыя справы звольненых супрацоўнікаў,
  • незапатрабаваныя працоўныя кніжкі,
  • штатныя расклады,
  • дакументы, якія пацвярджаюць права на льготы па падаходным падатку.

Парадак афармлення дакументаў

  • Дакументы, уключаныя ў справу для здачы ў архіў, падшываюцца ў чатыры праколы ў цвёрдую вокладку.
  • Усе дакументы ў справе сістэматызуюцца.
  • У канцы кожнай справы падшываюцца чыстыя лісты для заверальнага надпісу.
  • Усе лісты ў справе, акрамя заверальнага надпісу, нумаруюцца ў правым верхнім вугле графітным алоўкам.
  • Заверальны надпіс падпісваецца складальнікам з указаннем пасады, расшыфроўкі подпісу і абазначэння даты складання.

Напрыклад: У справе прашыта і пранумаравана 10 (дзесяць) лістоў.
Архіварыус А.М.Іваноў
13.02.2012
Вокладкі справы афармляюцца па ўстаноўленай форме.
Абавязковымі рэквізітамі з'яўляюцца:
1. Індывідуальны прадпрымальнік: І.Д.І.
або Поўная назва прадпрыемства
2. Загаловак справы:
напрыклад: «Загады ІП па асабовым складзе», «Загады дырэктара па асабовым складзе»
«Разлікова-плацежныя ведамасці па налічэнні заработнай платы»
«Працоўныя дагаворы, кантракты з работнікамі»
«Асабовыя справы звольненых рабочых і служачых за _____ год»
«Асабовыя справы звольненых супрацоўнікаў за _____ год»
3. На вокладцы справы насупраць загалоўкаў пазначыць крайнія даты спраў:
для загадаў – дата першага і апошняга дакументаў справы;
для штатных распісанняў, працоўных дагавораў, разлікова-плацежных ведамасці дата пазначаецца: «за ____ год»
4. Тэрмін захоўвання 75 гадоў
5. На тытульным лісце пазначыць колькасць лістоў, пранумараваных у справе (напрыклад: «На ___ лістах»).
6. Да дакументаў прыкласці:
Гісторыка-архіўная даведка (узор для ІП, узор для прадпрыемства), Вопіс №1 спраў па асабовым складзе (узор вопісу па асабовым складзе для ІП , узор вопісу па асабовым складзе для прадпрыемстваў , тытульны ліст (у 2-х экз.).

Формы заяў

Дзяржаўная рэгістрацыя і ліквідацыя (спыненне дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт