Дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі дарослых «Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў» упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Міёрскага райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі дарослых "Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў" упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Міёрскага райвыканкама

15 05 23 16

 

 

 

Дырэктар – Кондратовіч Генадзь Яўгенавіч 

 

 

   

15 05 23 15Дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі дарослых «Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў» упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Міёрскага райвыканкама:

- створана на падставе рашэння Міёрскага раённага Савета дэпутатаў № 282 ад 27 кастрычніка 1987 г.;


    НАПРАМАКІ ДЗЕЙНАСЦІ КАЛЕКТЫВУ 

У адпаведнасці з патрабаваннямі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, установа адукацыі ажыццяўляе навучанне слухачоў па наступных адукацыйных праграмах дадатковай адукацыі дарослых:
1. адукацыйная праграма прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых):
- кіроўца колавых трактароў і самаходных машын катэгорыі «С»;
- спецыялісты-інспектары па прафаглядах кіроўцаў транспартных сродкаў на прадмет праверкі ў кіроўцаў алкагольнага ап'янэння;

      - навальшчык-свальшчык лесаматэрыялаў.

2. адукацыйная праграма павышэння кваліфікацыі рабочых (служачых):
- аператары машыннага даення і слесары, якія абслугоўваюць сучаснае даільнае абсталяванне;

- механізатары для працы на сучасных трактарах і камбайнах айчыннай вытворчасці;

     - навальшчык-свальшчык лесаматэрыялаў.

3. адукацыйная праграма перападрыхтоўкі рабочых (служачых):
- вадзіцель колавых трактароў катэгорыі «D» і самаходных машын катэгорыі «F»; «Е»;

 - машыніст (качагар) кацельнай, аператар кацельнай (да 0,07 МПа, да 115 С), якія працуюць на цвёрдым, вадкім і газападобным паліве;
- навучанне аператараў для працы на сучасных збожжаачышчальна-сушыльных комплексах;

      - навальшчык-звальшчык лесаматэрыялаў.

4. адукацыйная праграма навучальных курсаў:
- навучанне бяспечным метадам працы на мотабензатэхніцы і з электраправодкай.

5. адукацыйная праграма навучальных курсаў па ахове працы для рабочых па кашэнні травы, кустоў (або пры распілоўцы драўніны).


Праграмы для перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі рабочых кадраў ствараюцца строга згодна з патрабаваннямі адзінага тарыфна-кваліфікацыйнага даведніка работ і прафесій рабочых (ЕТКС), а таксама з улікам усіх нормаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

У працэсе навучання акцэнтуецца ўвага на асновы і патрабаванні пажарнай бяспекі, аховы працы.

Асноўнымі задачамі бесперапыннага прафесійнага навучання па прафесіях рабочых з'яўляюцца:

  • рэалізацыя адукацыйных праграм павышэння кваліфікацыі, перападрыхтоўкі і прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых);
  • прафесійнае развіццё рабочых (служачых) і задавальненне іх пазнавальных патрэб;
  • забеспячэнне галін эканомікі прафесійнымі кадрамі патрабаванага ўзроўню кваліфікацыі;
  • забеспячэнне эфектыўнай занятасці насельніцтва на аснове збалансаванасці попыту і прапановы на рынку працы, захаванне і развіццё прафесійнага патэнцыялу і канкурэнтаздольнасці кадраў.


      Фарміраванне навучальных груп ажыццяўляецца ў адпаведнасці з накіраваннямі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, а таксама па асабістых заявах грамадзян. Выніковая атэстацыя слухачоў праводзіцца ў форме кваліфікацыйнага экзамену.

     Слухачам, якія паспяхова прайшлі выніковую атэстацыю, прысвойваецца кваліфікацыйны разрад па абранай прафесіі і выдаецца пасведчанне ўстаноўленага ўзору аб прысваенні кваліфікацыйнага разраду (класа, катэгорыі) па прафесіі.

      Навучанне праводзіцца як на базе цэнтра, так і на прадпрыемствах горада Міёры і на базе сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.
      Перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі рабочых сельскагаспадарчых і іншых арганізацый, якія ажыццяўляюць вытворчасць і перапрацоўку сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак і арганізацый, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку, ажыццяўляецца за кошт сродкаў бюджэту, а іншых катэгорый слухачоў – за кошт уласных сродкаў.

       Падрыхтоўка і навучальныя курсы для ўсіх катэгорый слухачоў праводзяцца па заключаных дагаворах аб аказанні платных паслуг у сферы адукацыі.
        Штогод новую спецыяльнасць, павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку на базе цэнтра атрымліваюць больш за 200 чалавек, а за час існавання цэнтра – больш за 8 тыс. слухачоў.


Рэжым працоўнага часу:

з 8.00 – 17.00, абедзенны перапынак з 12.00 – 13.00,

выхадныя дні: субота і нядзеля.

Месца знаходжання і кантактны тэлефон:

г.Міёры, вул.Гагарына, 43/2, тэл./факс: 8(02152) 5 13 58;  5 13 71

E-mail: ychcentermiori@miory.vitebsk-region.gov.by
ru/gosudarstvennoe/ychcentermi0ri@miory.vitebsk-region.gov.by">

Дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі дарослых «Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў» упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Міёрскага райвыканкама | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт