Асноўная галіна эканомікі раёна – сельская гаспадарка.
Сельскагаспадарчыя ўгоддзі Мёрскага раёна займаюць
68,8 тыс. га, у тым ліку раллёвыя землі – 36,6 тыс. га. Разораная плошча складае 53,3 %.
Згодна з кадастравай ацэнкай, агульны бал урадлівасці сельскагаспадарчых угоддзяў па раёне складае – 25,3 бала, у тым ліку раллі – 26,8 бала.
У раёне функцыянуе 12 сельскагаспадарчых арганізацый. З іх у стадыі ліквідацыі знаходзяцца 3 арганізацыі: ААТ «Мерыца», КУП «Язна» і ААТ «Папшулі».
Сярэдне-спісачная колькасць работнікаў сельскай гаспадаркі па стане на 1 ліпеня складае 1011 чалавек.
Сельская гаспадарка раёна спецыялізуецца на развіцці мяса-малочнай жывёлагадоўлі, кармавытворчасці, вырошчванні збожжавых, зернебабовых і тэхнічных культур.
Удзельная вага жывёлагадоўлі ў аб'ёме валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі за 2025 год складае 54,2%, раслінаводства – 45,8%.
За студзень-чэрвень 2026 года выраблена прадукцыі вырошчвання жывёлы 1160,3 тон (82,9 % да 2025 года).
Сярэднесутачныя прыбаўленні буйной рагатай жывёлы за студзень-чэрвень склалі 407 гр (+2 гр да 2025 года).
Валавы надой малака за студзень-чэрвень склаў – 11551,9 тон (104,1 % да ўзроўню 2025 года). Надой малака ад каровы склаў 1726 кг (+ 477 кг да 2025 года), таварнасць малака – 86,8% (+3,2 % да 2025 года).
На 1 ліпеня 2026 г. колькасць буйной рагатай жывёлы склала 20759 галоў, у тым ліку кароў – 6177 галоў.
За студзень-май 2026 года сельскагаспадарчымі арганізацыямі раёна атрымана 16126 тыс. рублёў выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ і паслуг (122,3% да 2025 года), атрымана 9535 тыс. рублёў чыстага прыбытку (у 2025 годзе – 7100 тыс. рублёў).
Арганізацыямі аграпрамысловага комплексу за студзень-чэрвень 2026 года выраблена прадукцыі сельскай гаспадаркі ў супастаўных цэнах на агульную суму 23,4 млн. рублёў, што да ўзроўню 2025 года складае 106,3%.