На аўтадарозе Р-14 Полацк-Мёры-Браслаў, км 71 (леваруч), размешчана АЗС № 26, якая належыць РУП "Беларуснафта-Віцебскаблнефцепрадукт". Аб'ект уведзены ў эксплуатацыю ў 2009 годзе. АЗС абсталявана светлавымі інфармацыйнымі пано-указальнікамі з назвай аб'екта, бачнымі ў цёмны час сутак. Маецца гандлёвы аб'ект – крама, аўтастаянка, кантэйнеры для смецця, электразабеспячэнне, водазабеспячэнне, газазабеспячэнне, каналізацыя, асвятленне. Захаваны патрабаванні для асоб з абмежаванымі магчымасцямі.
На аўтадарозе Р-14 Полацк-Мёры-Браслаў на 32 км (леворуч) размешчана АЗС № 45, якая належыць РУП «Беларуснафта-Віцебскаблнефцепрадукт». На аўтазаправачнай станцыі ажыццяўляецца продаж шын і маслаў і іншых тавараў, аказваецца паслуга па падпампоўцы шын. Захаваны патрабаванні для асоб з абмежаванымі магчымасцямі.